Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
будуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).
Гасціная гаспадыні ў багатым доме для неафіцыйнага прыёму найбольш блізкіх знаёмых, а таксама абсталяванне такой гасцінай.
|| прым.будуа́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
будуа́рм., уст.будуа́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
будуа́руст.будуа́р, -ра м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
будуа́р, ‑а, м.
Уст. Маленькая гасціная багатай жанчыны для прыёму найбольш блізкіх знаёмых. [Чарноцкі:] (з успышкай хвалявання) Тады, перад выездам, у самую апошнюю хвіліну, яна, нябожчыца, села за фартэпіяна, каб развітацца назаўсёды з усім тым... родным... вечным... Але .. [Міхалковіч] раптам увёў у яе будуар натоўп мужыкоў...Чорны.// Абсталяванне, мэбля такога пакоя. Будуар з чырвонага дрэва.
[Фр. boudoir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУДУА́Р (франц. boudoir),
невялікі гасціны пакой інтымнага характару. Прызначаўся для прыёму найб. блізкіх сяброў і знаёмых. Узнік у пач. 18 ст. ў франц. мастацтве інтэр’ера і стаў неад’емным элементам палацавага ўбранства часоў ракако і класіцызму. Яго абсталёўвалі ўтульнай мэбляй (крэслы, софы, столікі, бюро), упрыгожвалі жывапіснымі палотнамі сентыментальна-эратычнага характару.
Будуар з арабескамі. З карціны невядомага мастака. 2-я пал. 19 ст.Будуар у Зімнім палацы. Санкт-Пецярбург. 1839—53.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
будуа́р
(фр. boudoir, ад bouder = злавацца)
маленькая гасціная багатай жанчыны для прыёму найбольш блізкіх знаёмых.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
boudoir[ˈbu:dwɑ:]n.infmlбудуа́р
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
boudoir
[ˈbu:dwɑ:r]
n.
будуа́р -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АПАРТАМЕ́НТЫ (ад франц. appartement кватэра),
група жылых і дапаможных пакояў, вылучаных у адзін комплекс для пражывання пэўнай асобы; уключалі прыхожую, спальню, гардэроб, кабінет або будуар, парадную залу і інш. Пашыраны з 16 ст. ў палацах Італіі і Францыі. На Беларусі апартаменты былі ў магнацкіх рэзідэнцыях 17—18 ст. У 19 — пач. 20 ст. апартаменты ствараліся ў дамах секцыйнага і блакіраванага тыпаў. У наш час апартаментамі называюць і вял. багатае памяшканне.