бубна́ч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бубна́ч бубначы́
Р. бубнача́ бубначо́ў
Д. бубначу́ бубнача́м
В. бубнача́ бубначо́ў
Т. бубначо́м бубнача́мі
М. бубначу́ бубнача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бубна́ч, -ча́ м., разг. бараба́нщик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бубна́ч, ‑а, м.

Разм. Тое, што і барабаншчык. Тут ускочыў у хату бубнач і схапіў з-пад паліцы бубен. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

drummer

[ˈdrʌmər]

n.

бараба́ншчык -а, бубна́ч -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dobosz

м. барабаншчык; бубнач

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

perkusista

м. музыка-ўдарнік; бубнач

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Бубначы́ ’малыя дзеці’ (Сцяц.). Параўн. бубна́ч ’музыкант, што грае на бубне’ (Інстр. III), той, хто дакучае’ (КЭС). З гэтага апошняга развіваецца значэнне ’малыя дзеці’. Наўрад ці бубначы́ можна непасрэдна параўноўваць з бу́бны ’дзеці’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барабаншчык; бубнач (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Тулумба́с ‘старажытны ударны інструмент’ (ТСБМ), таламба́с ‘літаўра’ (Ласт.). У якасці зыходнага лічыцца тур. tulumbazбубнач, барабаншчык’ (Фасмер, 4, 118; ЕСУМ, 5, 673); хутчэй за ўсё, праз укр. тулумба́с, таламба́с ‘тс’, польск. tułumbas, tołombas, tołumbas ‘турэцкі вайсковы барабан’, параўн. таксама серб.- харв. таламба́с ‘літаўра, барабан’, якое лічыцца балканскім турцызмам (Скок, 3, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)