брэ́нзлі, ‑яў; адз. бранзаль, ‑зля, м.

Абл. Махры па краях у хустцы, настольніку і пад. — Добра, добра, мы вам адзначым, — з пагрозай сказаў.. [паліцай], цярэбячы брэнзлі настольніка. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брэ́нзлі

гл. фрэнзлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фрэ́нзлі, брэ́нзлі

(польск. frędzla, ад ням. Fränsel)

рад нітак ці шнуркоў, злучаных па некалькі разам, якія звісаюць па краях фіранак, хустак, сурвэт як аздоба.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брэ́нзаль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брэ́нзаль брэ́нзлі
Р. брэ́нзля брэ́нзляў
Д. брэ́нзлю брэ́нзлям
В. брэ́нзаль брэ́нзлі
Т. брэ́нзлем брэ́нзлямі
М. брэ́нзлі брэ́нзлях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

frędzla

frędzl|a

ж. часцей мн.~e — махры, фрэнзлі, брэнзлі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)