брэ́мсберг
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
брэ́мсберг |
брэ́мсбергі |
| Р. |
брэ́мсберга |
брэ́мсбергаў |
| Д. |
брэ́мсбергу |
брэ́мсбергам |
| В. |
брэ́мсберг |
брэ́мсбергі |
| Т. |
брэ́мсбергам |
брэ́мсбергамі |
| М. |
брэ́мсбергу |
брэ́мсбергах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
брэ́мсберг м., тех., горн. бре́мсберг
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
брэ́мсберг, ‑а, м.
1. Прыстасаванне для спуску грузаў па нахіленай плоскасці; механізаваны скат.
2. У горнай справе — падземная нахіленая горная вырабатка, прызначаная для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на ніжэйшы гарызонт; спуск.
[Ням. Bremsberg.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЭ́МСБЕРГ
(ням. Bremsberg),
1) падземная нахіленая горная выпрацоўка, якая не мае выхаду на паверхню і прызначана для спуску грузаў з гарызонту, які ляжыць вышэй, на той, што ляжыць ніжэй, пры дапамозе мех. прыстасаванняў (найчасцей канвеерных установак).
2) Прыстасаванне (пераважна шкіў з канатам і 2 ваганеткамі) для спуску грузаў па нахіленай плоскасці пры лясных, буд. і інш. работах.
т. 3, с. 283
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
брэ́мсберг
(ням. Bremsberg, ад Bremse = тормаз + Berg = гара)
падземная нахільная горная вырабатка з прыстасаваннямі для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на размешчаны ніжэй гарызонт шахты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бре́мсберг техн., горн. брэ́мсберг, -га м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)