«Шлях Брытаніі да сацыялізма» (праграма Кампартыі Вялікабрытаніі) 5/332
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
брыта́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да Брытаніі. Брытанскія астравы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stamp duty[ˈstæmpˌdju:ti]n. ге́рбавы збор (у Брытаніі)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АНГЛАСАКСО́НСКАЕ ЗАВАЯВА́ННЕ,
заваяванне Брытанііпаўн.-герм. плямёнамі англаў, саксаў, ютаў і фрызаў у 5—6 ст. Іх пірацкія напады на Брытанію з сярэдзіны 5 ст. змяніліся перасяленнем у прыбярэжныя раёны і ў глыб краіны. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне брытаў і кельтаў, большая частка Брытаніі да канца 6 ст. была заваявана, а брыты знішчаны, заваяваны або выцеснены ў Шатландыю, Уэльс і на кантынент. Склаліся англасаксонскія каралеўствы Кент, Уэсекс, Сусекс, Эсекс, Усх. Англія, Нартумбрыя, Мерсія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛГІ (лац. Belgae),
кельцкія плямёны (амбіяны, атрэбаты, белавакі, менапіі, марыны, рэмы, суесіёны і інш.) ў Паўн. Галіі (паміж рэкамі Сена і Рэйн) і на ўзбярэжжы Брытаніі. Белгі з Галіі падпарадкаваны Ю.Цэзарам у 58—51 да н.э. З 16 да н.э. тэрыторыя іх рассялення склала рымскую правінцыю Белгіка. Белгі на тэр.Брытаніі заваяваны рымлянамі ў сярэдзіне 1 ст.н.э. У 5 ст. пасля заваявання Белгікі франкамі белгі былі часткова знішчаны захопнікамі, часткова зліліся з імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Union Jack
дзяржа́ўны сьцяг Вялі́кай Брыта́ніі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
peer1[pɪə]n.
1. ро́ўны, раўня́
2. пэр (у Брытаніі)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
TUC[ˌti:juˈsi:] (скар. адTrades Union Congress) Кангрэ́с трэйд-юніёнаў (у Брытаніі)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БРЫ́ТЫ (лац. Britto),
кельцкія плямёны, асн. насельніцтва Брытаніі ў 8 ст. да н.э. — 5 ст.н.э. З сярэдзіны 1 да пач. 5 ст.н.э. пад уладай рымлян, часта паўставалі. Ацалелая ў ходзе англасаксонскага заваявання (5—6 ст.) частка брытаў склала адзін з элементаў пры фарміраванні англ. народнасці.