Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫТА́НІЯ (лац. Britannia),
адна з стараж. назваў сучаснай Англіі (Вялікабрытанія). Паходзіць ад назвы кельцкіх плямёнаў — брытаў, якія насялялі Брытанію ў 8 ст. да н.э. — 5 ст.н.э. З 43 н.э. — рымская правінцыя (Britannia Romana). Назва «Англія» замацавалася пасля англасаксонскага заваявання (5—6 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брыта́ніяж.гіст. Británni¦en n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
НО́ВАЯ БРЫТА́НІЯ (New Britain),
вулканічны востраў у Ціхім ак., самы вялікі ў Бісмарка архіпелагу. Уваходзіць у склад дзярж. Папуа — Новая Гвінея. 36,6 тыс.км2. Нас. 312 тыс.чал. (1990). Рэльеф горны, выш. да 2300 м (дзеючы вулкан Улавун). Клімат экватарыяльны вільготны. Вільготныя экватарыяльныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы, какавы, кавы. Гал. горад і порт — Рабаул.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Britain
[brɪtən]
Брыта́нія
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Great Britain
[,greɪtˈbrɪtən]
Вялі́кая Брыта́нія, Вялікабрыта́нія
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БІ́СМАРКА АРХІПЕЛА́Г (Bismark Archipelago),
Новая Брытанія, група астравоў на З Ціхага ак., у Меланезіі, тэр. Папуа—Новай Гвінеі. Нас. 347 тыс. (1987). Пл. каля 50,5 тыс.км². Складаецца з 2 вял. а-воў Новая Брытанія і Новая Ірландыя, а-воў Адміралцейства і шэрагу дробных каралавых. Буйныя астравы гарыстыя (выш. да 2300 м), штат вулканаў, ёсць дзеючыя (Улавун). Частыя землетрасенні. Вільготныя трапічныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы, бананаў, цукр. трыснягу. Рыбалоўства. Гал. горад — Рабаул (на в-ве Новая Брытанія). Адкрыты ў 1616 галандцамі В.Схаўтэнам і Я.Лемерам. Анексіраваны Германіяй (1884), падмандатная тэр. Аўстраліі (1920), захоплены Японіяй у 2-ю сусв. вайну; частка тэр. Новай Гвінеі, падмандатнай ААН да 1975. Названы ў гонар О.Бісмарка.