Брылё́ў

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Брылё́ў
Р. Брылё́ва
Д. Брылё́ву
В. Брылё́ў
Т. Брылё́вам
М. Брылё́ве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

БРЫЛЁЎ Мікіта Рыгоравіч

(27.5.1896, в. Лучын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.8.1955),

савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейтэнант (1945). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, ваяваў на Туркестанскім фронце. З пач. Вял. Айч. вайны на Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел., 4-м Укр. франтах: нам. камандзіра, камандзір дывізіі, нач. штаба арміі. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі (Чавусаў, Слаўгарада, Рагачова, Магілёва, Мінска, Гродна), Чэхаславакіі. З 1946 у апараце Мін-ва абароны, у 1951—53 нач. кафедры Сярэднеазіяцкага ун-та.

т. 3, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Брылёў В. 7/426

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Брылёў М. Р. 2/412

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Брылі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Брылі́
Р. Брылё́ў
Д. Брыля́м
В. Брылі́
Т. Брыля́мі
М. Брыля́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бры́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бры́ль брылі́
Р. брыля́ брылёў
Д. брылю́ брыля́м
В. бры́ль брылі́
Т. брылём брыля́мі
М. брылі́ брыля́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)