брыклі́вы, -ая, -ае (разм.).

Які мае звычку брыкацца.

Б. конь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыклі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. брыклі́вы брыклі́вая брыклі́вае брыклі́выя
Р. брыклі́вага брыклі́вай
брыклі́вае
брыклі́вага брыклі́вых
Д. брыклі́ваму брыклі́вай брыклі́ваму брыклі́вым
В. брыклі́вы (неадуш.)
брыклі́вага (адуш.)
брыклі́вую брыклі́вае брыклі́выя (неадуш.)
брыклі́вых (адуш.)
Т. брыклі́вым брыклі́вай
брыклі́ваю
брыклі́вым брыклі́вымі
М. брыклі́вым брыклі́вай брыклі́вым брыклі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

брыклі́вы брыкли́вый;

~выя ко́ні — брыкли́вые ло́шади

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брыклі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае звычку, схільнасць брыкацца. Орлік сапраўды быў благім канём: куслівым і брыклівым. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыкли́вый прост. брыклі́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сво́йскі, -ая, -ае.

1. Не дзікі, выгадаваны чалавекам (пра жывёл, птушак).

С. конь.

Свойскія качкі.

2. Спакойны, не брыклівы.

Свойскае жарабя.

Свойскія ласяняты.

3. Не куплёны, выраблены дома, прыгатаваны ў хатніх умовах.

Свойскай работы ніткі.

4. Пра чалавека: які спагадліва, па-таварыску адносіцца да людзей (разм.).

С. сусед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сво́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Не дзікі, выгадаваны чалавекам (пра жывёл, птушак). Свойская свіння. □ І свойскія гусі таксама Добра ляталі калісьці, І з ветрам умелі спрачацца, І крылы аб воблакі чысціць. Сіпакоў. // Культурны, вырашчаны чалавекам (пра расліны). Свойскія кветкі. □ — Гэта і ёсць свойскае дрэва. Яблыня, — з прыкметнаю злосцю ў голасе адказаў Хрупак. — Была свойская, а стала не свойская. Здзічэла. Чыгрынаў.

2. Прыручаны чалавекам; ручны. Ласяняты ў гадавальніку хутка зрабіліся зусім свойскімі. В. Вольскі. Маладую, калі прыехалі дадому, пан загадаў замкнуць у далёкіх пакоях. Маладога — кінуць свойскаму мядзведзю. Караткевіч. // Рахманы, спакойны, не брыклівы. Свойскае жарабя. // Разм. Паслухмяны (пра чалавека). Па-ранейшаму.. [Красанок] яшчэ дужы.. Усюды свойскі, пакладзісты. Гроднеў.

3. Не куплёны, хатняга вырабу. Фельчар стаў апранацца ў доўгі карычневага сукна свойскай работы бурнос з башлыком. Пестрак. // Прыгатаваны дома (пра харчы). [Цярэшка:] — Хіба ў нас больш нічога на стале няма? Вунь жа, дзякаваць богу, парасяцінка, свойская кілбаска. Сабаленка.

4. Разм. Які прыязна, спагадліва адносіцца да людзей; таварыскі. Цішка — добры мой сусед, Гэта — хлопец-усёвед. Свойскі і разумны — Не бывае сумны. Агняцвет. Мужык што трэба — свойскі, моцны. Паможа кожнаму ў бядзе. Панчанка. // Уласцівы такім людзям або адносінам паміж такімі людзьмі. Таня і не заўважыла, як шапачнае знаёмства з Павалковічам стала пераўтварацца ў свойскія, даволі прыязныя адносіны. Машара.

5. Характэрны, знаёмы, пашыраны на якой‑н. тэрыторыі. А як песню пачуў, што над рэчкай звініць,.. Я пазнаў чагось свойскага многа ў ёй: Калісь чуў гэта ў песнях старонкі сваёй. Багдановіч. Асенняй раніцою, Па нашай звычцы свойскай, Нас цэлай грамадою Праводзілі ў войска. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)