брыжэ́йка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
брыжэ́йка |
брыжэ́йкі |
| Р. |
брыжэ́йкі |
брыжэ́ек |
| Д. |
брыжэ́йцы |
брыжэ́йкам |
| В. |
брыжэ́йку |
брыжэ́йкі |
| Т. |
брыжэ́йкай брыжэ́йкаю |
брыжэ́йкамі |
| М. |
брыжэ́йцы |
брыжэ́йках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
брыжэ́йка ж., анат. брыже́йка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЖЭ́ЙКА,
складка брушыны, што прымацоўвае ўнутрыбрушныя органы ў другаснай поласці цела чалавека і жывёл. Развіваецца ў зародку з унутраных (вісцэральных) лісткоў бакавых пласцінак, якія зрастаюцца паміж сабой над і пад кішэчнікам і ўтвараюць 2 брыжэйкі: спінную і брушную.
У сталых арганізмах звычайна захоўваецца толькі адна брыжэйка. У пазваночных — спінная брыжэйка; на ёй падвешваецца кішэчнік і да яго ў тоўшчы брыжэйкі праходзяць нервы, крывяносныя і лімфатычныя сасуды. Брушная брыжэйка рэдукуецца, яе пярэдні аддзел ператвараецца ў серпападобную звязку печані, задні ўтварае звязку, якая падтрымлівае ў некаторых рыб і земнаводных клааку, а ў млекакормячых мачавы пузыр. У чалавека брыжэйка — складка брушыны, што ўкрывае ножку кожнага ўнутрыбрушнога органа, якой ён прымацаваны да сценкі брушной поласці. Вонкава брыжэйка падобная на даўнейшы каўнер са складкамі — брыжы (адсюль назва).
т. 3, с. 274
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
брыжэ́йка
(ад брыжы)
складка брушыны, якой унутрыбрушныя органы прымацоўваюцца да задняй сценкі брушной поласці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
брыже́йка ж., анат. брыжэ́йка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
krezka
krezk|a
ж.
1. брыжыкі;
2. часцей мн.
~i анат. брыжэйка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)