Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
застрэ́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, каму належыць пачын у якой-н. справе.
Застрэльшчыкі арганізацыі будаўнічых брыгад.
|| ж.застрэ́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
брыга́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, брыга́д, ж.
1. Вайсковае злучэнне з некалькіх батальёнаў або палкоў, а ў флоце — з некалькіх аднатыпных суднаў.
Танкавая б.
2. Вытворчая група, а таксама наогул група, аб’яднаная якім-н. агульным заданнем, дзейнасцю.
Б. слесараў.
Палявая б.
Канцэртная б.
|| прым.брыга́дны, -ая, -ае.
Б. падрад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
муля́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да муляра; прызначаны для работы муляра. Мулярскі інструмент.// Які складаецца з муляроў. Кравец быў далучан да адной з мулярскіх брыгад.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калектыві́зм, ‑у, м.
Таварыскае супрацоўніцтва і ўзаемадапамога працоўных, заснаваныя на свядомым падпарадкаванні асабістых інтарэсаў грамадскім. «Дзень брыгадзіра» стаў школай выхавання кадраў, умацавання працоўнай дысцыпліны, згуртавання брыгад, выхавання пачуцця калектывізму, арганізацыі сацспаборніцтва.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыві́зія, ‑і, ж.
Буйное вайсковае злучэнне з некалькіх палкоў або брыгад у розных відах узброеных сіл. Пяхотная дывізія. Танкавая дывізія. Кавалерыйская дывізія. Паветрана-дэсантная дывізія.// У ВМФ СССР — найбольшае тактычнае злучэнне караблёў аднаго класа.
[Фр. division.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыві́зія
(лац. divisio = дзяленне)
буйное вайсковае злучэнне з некалькіх палкоў або брыгад у розных відах узброеных сіл (напр. пяхотная д, танкавая д, зенітная д).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рукаві́цы, ‑віц; адз. рукавіца, ‑ы, ж.
Адзенне на кісці рук з аддзелам звычайна толькі для вялікага пальца. У кажуховых рукавіцах, Падперазаўшы свой бушлат, Ідзём змяніць на будаўніцтве Сваіх сяброў з другіх брыгад.А. Александровіч.Спрытна перабіраючы пруткамі, [цётка Мар’я] вязала рукавіцу.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ПРАРЫ́Ў»,
мемарыяльны комплекс ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. Створаны ў 1974 (скульпт. А.Анікейчык, арх. Ю.Градаў, Л.Левін) у гонар прарыву варожай блакады партызанамі 5.5.1944 у ходзе Полацка-Лепельскай бітвы 1944 на месцы баёў паміж вёскамі Новае Сяло, Пліна і Паперына ў Вял.Айч. вайну. Да вяршыні ўзгорка вядзе «калідор» — невял., сціснуты бетоннымі сценамі адрэзак шляху, якім ішлі на штурм партызаны; побач на бетоннай пліце размешчаны бронз. карта-схема абароны 16 партыз.брыгад на 11.4.1944 і інфарм. надпіс. На вяршыні ўзгорка ў разрыве бетоннай глыбы (сімвал разарванага кальца блакады) бронз. 9-метровая фігура партызана, побач умураваны 33 надмагільныя пліты з імёнамі герояў прарыву і пасаджана 16 дубоў (сімвал партыз.брыгад). Завяршае кампазіцыю «Апошні прывал» — адлітыя з бронзы карабіны, састаўленыя ў піраміду, і стужка з надпісам: «Яны загінулі у барацьбе з ворагам, выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Савецкай Радзімай і гісторыяй».