брыво́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брыво́ бро́вы
Р. брыва́ бро́ваў
брыво́ў
Д. брыву́ бро́вам
брыва́м
В. брыво́ бро́вы
Т. брыво́м бро́вамі
брыва́мі
М. брыве́ бро́вах
брыва́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

брыво́, -а́, мн. бро́вы, Р бро́ваў і брыво́ў, Д бро́вам і брыва́м, Т бро́вамі і брыва́мі, М на бро́вах і брыва́х, н.

Дугападобная палоска валасоў над вокам.

Чорныя бровы.

|| прым. бро́ўны, -ая, -ае.

Броўныя дугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыво́ ср. (мн. бро́вы) бровь ж.;

ён і ~во́м не варухну́ў — он и бро́вью не повёл;

не ў б., а ў во́ка — не в бро́вь, а в глаз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брыво́, ‑а; мн. бровы; Р броў, броваў і брывоў, Д бровам і брывам, Т бровамі і брывамі, М аб бровах і брывах; н.

Дугападобная палоска валасоў над вачамі. Маня набірала ў прыгаршчы вады і са смехам палівала на хлопчыка, лёгенька шлёпала яго па тоўстых ручках, ледзь чутна праводзіла пальцам па чорных дугах броў. Васілевіч. Тодар паблісквалі вачамі з-пад пасівелых броваў. Чорны. Ты прайшла з касою чорнай Над малінавым берагам, Пад крылатымі брывамі Хітравата ззялі вочы. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыво́ н. гл. бровы;

ён і брыво́м не варухну́ў разм. hne mit der Wmper zu zcken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Брыво́, брыва́ (Касп., Бяльк., Бір. Дзярж.). Рус. бровь, укр. брова́, польск. brew, чэш. brva, ст.-слав. бръвь, серб.-харв. о̏брва. Прасл. *bry (родн. скл. *brъve). І.‑е. *bhrū‑sбрыво’ (: *bhreu̯‑). Параўн. літ. bruvìs, грэч. ὀφρῦς, ст.-інд. bhrū́, ст.-англ. brú, ст.-в.-ням. brāwa (ням. Braue, Augenbraue). Бернекер, 91; Траўтман, 38; Слаўскі, 1, 42; Фасмер, 1, 215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бро́вы мн., адз. брыво́ н. анат. Brue f -, -n, ugenbraue f;

густы́я бро́вы bschige Bruen;

падня́ць бро́вы die ugenbrauen hо́сhziehen*;

хму́рыць бро́вы die Stirn rnzeln [in Flten zehen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бро́вы,

гл. брыво.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бро́вы (род. броў, ед. брыво́) бро́ви

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

eyebrow

[ˈaɪbraʊ]

n.

брыво́ n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)