брушы́на, -ы, ж.

Унутраная абалонка брушной поласці.

|| прым. брушы́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брушы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. брушы́на брушы́ны
Р. брушы́ны брушы́н
Д. брушы́не брушы́нам
В. брушы́ну брушы́ны
Т. брушы́най
брушы́наю
брушы́намі
М. брушы́не брушы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

брушы́на ж., анат. брюши́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брушы́на, ‑ы, ж.

Унутраная абалонка брушной поласці. Запаленне брушыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БРУШЫ́НА

(peritoneum),

серозная абалонка, што высцілае сценкі брушной і тазавай поласцей і ўкрывае паверхню размешчаных у ёй органаў у чалавека і пазваночных жывёл; тонкая празрыстая пласцінка. Агульная плошча брушыны чалавека 1,6—2,04 м², таўшчыня — 0,7—1,1 мм. Складаецца з валакністай злучальнай тканкі, высланай плоскімі клеткамі мезатэлію. Паверхня брушыны гладкая, увільгатняецца серознай вадкасцю, што палягчае слізгаценне кішэчніка ў час перыстальтыкі і рух інш. органаў брушной поласці. Брушына мае ахоўную функцыю — паглынае і знішчае бактэрыі. Утварае брыжэйку і сальнік Запаленне брушыны — перытаніт.

т. 3, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

брюши́на анат. брушы́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Buchfell

n -(e)s, -е анат. брушы́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перытонеаскапі́я

(ад гр. peritonaion = брушына + -скапія)

агляд брушной поласці эндаскопам, які ўводзіцца праз траакар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

otrzewna

otrzewn|a

ж. анат. брушына;

zapalenie ~ej мед. запаленне брушыны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перытанеа́льны

(ад гр. peritonaion = брушына)

які адносіцца да поласці паміж перыетальнай і вісцэральнай брушынай (напр. п. эпітэлій).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)