Брух ’жывот, страўнік’ (Др.-Падб., Сцяшк. МГ). Зыходзячы з формы слова, запазычанне з польск. brzuch ’тс’. Параўн. бру́ха (там і літ-pa). Параўн. таксама і ст.-рус. брюхъ (паралельна да брюхо), якое можа сведчыць супраць версіі пра запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІ́НСКІ ДУХАВЫ́ АРКЕ́СТР «НЯМІ́ГА».

Створаны ў 1990 у Мінску. Кіраўнікі: А.​Берын (арганізатар і гал. дырыжор да 1995), Г.​Праватораў (з 1995), з 1996 з аркестрам працуюць дырыжоры П.​Вандзілоўскі, В.​Бартноўскі, В.​Міхновіч. У рэпертуары творы муз. класікі (Р.​Вагнер, І.​Штраус, Г.​Берліёз, М.​Равель, М.​Глінка, М.​Мусаргскі, М.​Рымскі-Корсакаў, П.​Чайкоўскі, С.​Рахманінаў, С.​Пракоф’еў), бел. (Г.​Вагнер, І.​Лучанок, Э.​Казачкоў) і інш. сучасных кампазітараў (Б.​Брытэн, Ч.​Айвз, Л.​Бернстайн, А.​Рэспігі, М.​Брух, В.​Персікеці). Калектыў творча супрацоўнічае з бел. выканаўцамі І.​Алоўнікавым, А.​Ісаевым, В.​Мазур і інш., замежнымі музыкантамі. Здзейсніў шмат запісаў для фондаў Бел. тэлебачання і радыё. Сярод артыстаў прафесары Бел. акадэміі музыкі В.​Волкаў, Р.​Лагонда, Б.​Пянчук. На базе аркестра працуюць дыксіленд, ансамбль старадаўняй і сучаснай музыкі, брас-квінтэт. Пра аркестр зняты дакум. фільм (1991).

Т.​Л.​Цітова.

Мінскі духавы аркестр «Няміга».

т. 10, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пры́бруч: жарт. пры́бруч легчы ’легчы на жывот’ (Марц.). Да бру́ха або бру́х (гл.), што, відаць, аднолькава магчыма. Сюды ж метафарычнае ўтварэнне прыбру́шыцца ’дарвацца; з прагнасцю есці або піць’ (жлоб., Нар. словатв.). Параўн. рус. дыял. прибрю́хий ’з вялікім жыватом, пузам’, прибрю́шистый ’тс’, прибрю́шие ’вялікі жывот, пуза’, укр. при́брюш ’каханак’, адносна апошняга гл. ЕСУМ, 4, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асё́л. Рус. осёл, укр. осел, польск. osioł, серб.-луж. wosoł, чэш. osel, славац. osol, балг. осел, серб.-харв. осао, славен. ȏsel. Палаб. asål з с.-н.-ням. esel (Лер-Сплавінскі–Палянскі, 20). Ст.-слав., ст.-рус. осьлъ, ст.-бел. оселъ. Праслав. запазычанне з герм. (гоцк.) asilus < лац. asinus, збліжанае з утварэннямі на ‑ьlъ тыпу *kozьlъ, *orьlъ. Кіпарскі, Gemeinslav., 208; Стэндар–Петарсан, Slav.-germ., 133, 369, 534; Брух, Зб. Крэчмеру, 12; Мартынаў, Лекс. взаим., 98–99, дзе гл. іншую літаратуру. Лац. asinus і грэч. ὄνος праз фракійска-ілірыйскае пасрэдніцтва з неўдакладненай малаазіяцкай мовы (Вальдэ-Гофман, 1, 73); Траўтман, 14, дапускаў балта-славянскі характар слова (параўн. літ. ãsilas), аднак балтыйскія словы маглі быць запазычаны самастойна (Фасмер, 3, 157) ці з усходнеславянскіх моў (Фрэнкель, KZ, 63, 204), Буга (Rinkt., 3, 763–764) указвае на беларускую мову як крыніцу літоўскага слова. Думка Мейе, Études, 186; Сабалеўскага, ЖМНП, 1911, 5, 163, пра лац. asellus як крыніцу славянскага слова не сустракае падтрымкі. Беларускі фразеалагізм асёл маляваны, паводле Янкоўскага, БФ, 57, пайшоў ад вандроўных цыркаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)