Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БРУСЯ́ТА,
рака ў Беларусі, у Крупскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 340 км². Пачынаецца з воз. Нерыб у Крупскім р-не. Асн. прытокі: Плаўня (злева) і Узніца (справа). Цячэ на Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шыр. Да 2 км. Пойма пераважна двухбаковая шыр. да 800 м. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае на працягу 27 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́РЫБ,
возера-ў Крупскім р-не Мінскай вобл., у бас.р.Брусята, за 22 км на Пд ад г.п. Крупкі. Пл. 0,3 км², даўж. 930 м, найб.шыр. 470 м, даўж. берагавой лініі 2,33 км. Пл. вадазбору 31,2 км². Катлавіна рэліктавага тыпу, размешчана сярод балота. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае. Каналам злучана з р.Брусята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРАВІЧЫ,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на р.Брусята, на аўтадарозе Беразіно — г.п. Бобр. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПнУ ад г. Беразіно, 125 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Бобр. 497 ж., 182 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЗІНСКІ РАЁН,
на У Мінскай вобл. Беларусі. Утвораны 17.7.1924. Пл. 1,9 тыс.км². Нас. 34,8 тыс.чал. (1996), гарадскога 38%. Сярэдняя шчыльн. 18 чал. на 1 км². Цэнтр раёна — г.Беразіно, 218 сельскіх нас. пунктаў. Падзяляецца на 14 сельсаветаў: Багушэвіцкі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Каменнаборскі, Капланецкі, Ляжынскі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі, Сялібскі, Ушанскі, Якшыцкі.
Раён размешчаны ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня пласкахвалістая і раўнінная. Пераважаюць выш. 160—180 м, найвыш. пункт 190,3 м (каля в. Мікулічы). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, гліны. Сярэдняя т-растудз. -6,8 °C, ліп. 18,1 °C. Ападкаў 639 мм за год. Вегетац. перыяд 187 сут. Найб.р. Бярэзіна з прытокамі Уша, Жорнаўка, Уса, Манча, Брусята, Клява. Пашыраны дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя, тарфянабалотныя глебы. Пад лясамі 50% тэр. раёна; пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя лясы.
На 1.1.1996 агульная плошча с.-г. угоддзяў 76 тыс.га, з іх асушана 19,9 тыс.га. У раёне 20 калгасаў і 1 саўгас. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя (ячмень, авёс, жыта, пшаніцу) і кармавыя культуры, грэчку, бульбу. Прадпрыемствы паліўнай (брыкет), харч. (сыр, спірт, пладова-агароднінныя кансервы), лёгкай (швейныя вырабы), ільноапр. і дрэваапр. прам-сці; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Мінск—Магілёў, а таксама з Беразіно на Барысаў, Клічаў, Новалукомль. Суднаходства на Бярэзіне. У раёне 21 сярэдняя, 7 базавых, 2 пач. школы, гімназія, дзіцяча-юнацкая спарт. школа, 29 дашкольных устаноў, 22 клубы, 33 б-кі, 5 бальніц, 13 фельч.-ак. пунктаў. Помнік архітэктуры — касцёл сярэдзіны 19 ст. ў в. Багушэвічы. Выдаецца газ. «Сцяг Леніна».