Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
брусо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.
1. Чатырохгранны кавалак чаго-н.
Б. мыла.
2. Вастрыльны, шліфавальны камень звычайна ў форме прадаўгаватага чатырохгранніка.
Вастрыць касу бруском.
|| памянш.брусо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.
|| прым.брусо́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лі́тара, -ы, мн. -ы, -тар, ж.
1. Знак азбукі.
2. У друкарскім наборы — металічны брусочак з рэльефным відарысам друкаванага знака (спец.).
◊
Літара ў літару — вельмі дакладна.
|| прым.лі́тарны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сыро́к, -рка́і -рку́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.
1. -рку́, гл. сыр.
2. -рка́. Невялікі брусочак сыру ці сырковай або тварожнай масы ў індывідуальнай упакоўцы.
|| прым.сырко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЛІ́ТАРАў друкарскім наборы,
прамавугольны брусочак з друкарскага сплаву, дрэва або пластмасы з рэльефнай (выпуклай) выявай (вочкам) літары, лічбы ці інш. знака на адным з яго тарцоў. Памеры Л. вызначаюцца кегелем, таўшчынёй і ростам (пастаянны для ўсіх Л.). Выкарыстоўваюцца як друкавальны элемент пры ручным ці літараадліўным наборы. Пры друкаванні вочка пакрываецца фарбай і дае адбітак на паперы.
Літара: а — ножка; б — галоўка; в — вочка; г — кегель; д — таўшчыня; е — рост (пастаянны для ўсіх літар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абтапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
Абмяць нагамі, утаптаць што‑н. вакол чаго‑н. Абтаптаць сена на возе. □ Тата дастаў з кішэні брусочак падвастрыць сякеру, а мне загадаў абтаптаць каля сасны снег, каб лепей было падсякаць.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпа́цыя, ‑і, ж.
1. У друкарскай справе — металічны брусочак, які прымяняецца пры ручным наборы для запаўнення прабелаў паміж словамі, для павелічэння адлегласці паміж словамі, утварэння абзаца і пад.
2. У суднабудаванні — адлегласць паміж суседнімі бэлькамі набору корпуса судна.
[Ад лац. spatium — прастора, прамежак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпа́цыя
(лац. spatium = прастора, прамежак)
1) металічны брусочак, які прымяняецца ў друкарскай справе пры ручным наборы для запаўнення прабелаў паміж словамі, утварэння абзацаў і інш.;
2) адлегласць паміж двума шпангоўтамі на судне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)