Бруснічныя (сям. раслін) 2/409, 492; 4/426; 11/195

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

брусні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. брусні́чны брусні́чная брусні́чнае брусні́чныя
Р. брусні́чнага брусні́чнай
брусні́чнае
брусні́чнага брусні́чных
Д. брусні́чнаму брусні́чнай брусні́чнаму брусні́чным
В. брусні́чны (неадуш.)
брусні́чнага (адуш.)
брусні́чную брусні́чнае брусні́чныя (неадуш.)
брусні́чных (адуш.)
Т. брусні́чным брусні́чнай
брусні́чнаю
брусні́чным брусні́чнымі
М. брусні́чным брусні́чнай брусні́чным брусні́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парэ́чкава-брусні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. парэ́чкава-брусні́чны парэ́чкава-брусні́чная парэ́чкава-брусні́чнае парэ́чкава-брусні́чныя
Р. парэ́чкава-брусні́чнага парэ́чкава-брусні́чнай
парэ́чкава-брусні́чнае
парэ́чкава-брусні́чнага парэ́чкава-брусні́чных
Д. парэ́чкава-брусні́чнаму парэ́чкава-брусні́чнай парэ́чкава-брусні́чнаму парэ́чкава-брусні́чным
В. парэ́чкава-брусні́чны (неадуш.)
парэ́чкава-брусні́чнага (адуш.)
парэ́чкава-брусні́чную парэ́чкава-брусні́чнае парэ́чкава-брусні́чныя (неадуш.)
парэ́чкава-брусні́чных (адуш.)
Т. парэ́чкава-брусні́чным парэ́чкава-брусні́чнай
парэ́чкава-брусні́чнаю
парэ́чкава-брусні́чным парэ́чкава-брусні́чнымі
М. парэ́чкава-брусні́чным парэ́чкава-брусні́чнай парэ́чкава-брусні́чным парэ́чкава-брусні́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГО́ЖАЎСКІ,

біялагічны заказнік на тэр. Гродзенскага р-на. Створаны ў 1978 як бат. заказнік рэсп. значэння для захавання месцаў росту дзікарослых лекавых раслін. Пл. 4,9 тыс. га (1996). Займае лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі (імшыстыя, верасовыя, арляковыя, бруснічныя, чарнічныя, лішайнікавыя і інш.), трапляюцца ельнікі, бярэзнікі, чорнаалешнікі. Асн. лек. расліны: талакнянка, брусніцы, ядловец, ландыш майскі, чабор, крапіва двухдомная, цмен пясчаны.

т. 5, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУКЧА́НСКІ,

біялагічны заказнік на Тапілаўскім балоце ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 4,9 тыс. га (1996).

Паверхня — згладжаны градава-балоцісты комплекс. Цэнтр. ч. бязлесая. На ўскраінах растуць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, радзей асінавыя і дубовыя лясы балотнага тыпу. На ўчастках з мінер. глебамі чарнічныя, месцамі лішайнікавыя, верасовыя, бруснічныя тыпы лесу. Вызначаецца багаццем журавін, бабку трохлістага, чаротніку белага, расце таксама рэдкі барэальна-таежны від — журавіны драбнаплодныя.

Г.​У.​Вынаеў.

т. 3, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БОР,

спелы хваёвы лес, які расце пераважна на пясчаных, супясчаных і лёгкасугліністых глебах. Пашыраны на алювіяльных і водна-ледавіковых нізінах і раўнінах, дзюнах, озах, камах. На Беларусі самыя вялікія бары на Полацкай, Нарачана-Вілейскай, Верхнянёманскай, Верхнебярэзінскай нізінах, на Мінскім узвышшы, Палессі, Цэнтральнабярэзінскай і Чачорскай раўнінах; найб. старыя — у Белавежскай пушчы.

Дрэвастоі ў бары часам з дамешкам бярозы, месцамі — елкі; падлесак рэдкі. Паводле наглебавага покрыва вылучаюць бары-беламошнікі, ці лішайнікавыя, і бары-зеленамошнікі — верасовыя, бруснічныя, імшыстыя, чарнічныя. Бары бываюць сухія, свежыя, вільготныя. Маюць глеба- і водаахоўнае значэнне, даюць драўніну, выкарыстоўваюцца для падсочкі жывіцы, збору ягад, грыбоў, лек. раслін.

т. 3, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)