брусні́чна-мо́хавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
брусні́чна-мо́хавы |
брусні́чна-мо́хавая |
брусні́чна-мо́хавае |
брусні́чна-мо́хавыя |
| Р. |
брусні́чна-мо́хавага |
брусні́чна-мо́хавай брусні́чна-мо́хавае |
брусні́чна-мо́хавага |
брусні́чна-мо́хавых |
| Д. |
брусні́чна-мо́хаваму |
брусні́чна-мо́хавай |
брусні́чна-мо́хаваму |
брусні́чна-мо́хавым |
| В. |
брусні́чна-мо́хавы (неадуш.) брусні́чна-мо́хавага (адуш.) |
брусні́чна-мо́хавую |
брусні́чна-мо́хавае |
брусні́чна-мо́хавыя (неадуш.) брусні́чна-мо́хавых (адуш.) |
| Т. |
брусні́чна-мо́хавым |
брусні́чна-мо́хавай брусні́чна-мо́хаваю |
брусні́чна-мо́хавым |
брусні́чна-мо́хавымі |
| М. |
брусні́чна-мо́хавым |
брусні́чна-мо́хавай |
брусні́чна-мо́хавым |
брусні́чна-мо́хавых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
брусні́чна-чарні́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
брусні́чна-чарні́чны |
брусні́чна-чарні́чная |
брусні́чна-чарні́чнае |
брусні́чна-чарні́чныя |
| Р. |
брусні́чна-чарні́чнага |
брусні́чна-чарні́чнай брусні́чна-чарні́чнае |
брусні́чна-чарні́чнага |
брусні́чна-чарні́чных |
| Д. |
брусні́чна-чарні́чнаму |
брусні́чна-чарні́чнай |
брусні́чна-чарні́чнаму |
брусні́чна-чарні́чным |
| В. |
брусні́чна-чарні́чны (неадуш.) брусні́чна-чарні́чнага (адуш.) |
брусні́чна-чарні́чную |
брусні́чна-чарні́чнае |
брусні́чна-чарні́чныя (неадуш.) брусні́чна-чарні́чных (адуш.) |
| Т. |
брусні́чна-чарні́чным |
брусні́чна-чарні́чнай брусні́чна-чарні́чнаю |
брусні́чна-чарні́чным |
брусні́чна-чарні́чнымі |
| М. |
брусні́чна-чарні́чным |
брусні́чна-чарні́чнай |
брусні́чна-чарні́чным |
брусні́чна-чарні́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПЛЕ́ШЧАНІЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
На Пн Мінскай і Пд Віцебскай абласцей, у складзе Мінскага ўзвышша. Абмежавана Нарачана-Вілейскай і Верхнебярэзінскай нізінамі на З і У, скразнымі далінамі рэк Вілія—Поня на Пн і Ілія—Гайна на Пд. Найб. выш. 296 м (у паўд. ч.). Частка водападзелу паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў.
У тэктанічных адносінах прымеркавана да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. На фундаменце залягаюць адклады сярэдняга дэвону, перакрытыя антрапагенавай тоўшчай. Сярэдняя магутнасць антрапагенавых адкладаў 110—120 м. Прадстаўлены ледавіковымі, водналедавіковымі і міжледавіковымі (алювіяльнымі, азёрнымі, балотнымі, схілавымі) утварэннямі. Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, торф.
Сучасны градава-ўзгорысты і ўзгорыста-ўвалісты рэльеф узвышша сфарміраваўся ў выніку ледавіковай акумуляцыі ў час сожскага зледзянення і пазнейшай эразійна-дэнудацыйнай перапрацоўкі ў познім атрапагене і галацэне. Вылучаюцца 3 паласы град. Знешнія грады насыпныя, спадзістыя; унутраныя і цэнтр. з лускавата-насоўнымі і складкавымі гляцыядыслакацыямі. Трапляюцца озы і камы. На Пд, на прыўзнятых участках, рэльеф буйнаўзгорысты. Узвышша праразаюць стараж. лагчыны сцёку, якія часткова наследаваны сучаснымі рэкамі. На зах. схіле — рэкі Дзвінаса, Ілія (прытокі Віліі), на ўсх. — Гайна і Цна (бас. Бярэзіны). Даліны рэк неглыбокія, слабатэрасаваныя, месцамі забалочаныя. На р. Дзвінаса Плешчаніцкае вадасх. Пераважаюць глебы дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя і поймавыя. Пад лесам 50% тэрыторыі, на Пн вял. хваёвыя і ялова-хваёвыя масівы, цэнтр. ч. пад яловымі зеленамошна-кіслічнымі лясамі з дамешкам шыракалістых парод, паўд.ч. — з участкамі ялова-хваёвых бруснічна-мохавых і чарнічных лясоў. У поймах рэк трапляюцца чорнаальховыя лясы.
М.А.Вальчык.
т. 12, с. 425
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)