брусні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. брусні́ца брусні́цы
Р. брусні́цы брусні́ц
Д. брусні́цы брусні́цам
В. брусні́цу брусні́цы
Т. брусні́цай
брусні́цаю
брусні́цамі
М. брусні́цы брусні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

брусні́ца ж. брусни́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Брусні́ца. Рус. брусни́ка, укр. брусни́ця, польск. bruśnica, чэш. brusnice і г. д. Слав. *brus‑брусніца’ тлумачыцца як этымалагічна звязанае з брус (гл.), *brъs‑nǫti ’здзіраць’, *brusiti ’гладзіць, тачыць’ (ягады брусніцы быццам лёгка зрываюцца). Як семантычную паралель параўн. ням. Streichbeere (да streichen гладзіць’). Бернекер, 90; Траўтман, 36; Праабражэнскі, 1, 47; Фасмер, 1, 221; Махэк₂, 70 (апошні лічыць назву «праеўрапейскім» словам). Форму брушні́цабрусніца’ (Сцяшк. МГ, Нас., Бяльк.) Кюнэ (Poln., 46) лічыць запазычаннем з польск. brusznica. Да слав. *brusьnicaбрусніца’. Бернекер (90) адносіць па паходжанню і бел. брусне́ць ’чырванець; загараць’, брусне́лы ’чырванаваты; загарэлы’ (Нас.). Гл. яшчэ Лучыц-Федарэц. Бел.-рус. ізал., 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брусні́цы, -ні́ц, адз. брусні́ца, -ы, ж.

Кустовая расліна сямейства бруснічных з вечназялёнымі лісточкамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. брусні́чны, -ая, -ае.

Бруснічнае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брусні́цы, ‑ніц; адз. брусніца, ‑ы, ж.

1. Кустовая ягадная расліна сямейства бруснічных.

2. Ягады гэтай расліны. Усе сухія баравіны Пакрыты завяззю брусніц. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брушні́ца. Гл. брусні́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брусне́ць чырванець; загараць’, брусне́лы. Гл. брусні́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брусни́ка ж. брусні́цы, -ні́ц, ед. брусні́ца, -цы ж.; (растение) брусні́чнік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)