БРУСЕ́ЛЬСКАЯ КАПУ́СТА,

гл. ў арт. Капуста.

т. 3, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Брусельская канферэнцыя КПГ 5/332

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

брусе́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. брусе́льскі брусе́льская брусе́льскае брусе́льскія
Р. брусе́льскага брусе́льскай
брусе́льскае
брусе́льскага брусе́льскіх
Д. брусе́льскаму брусе́льскай брусе́льскаму брусе́льскім
В. брусе́льскі (неадуш.)
брусе́льскага (адуш.)
брусе́льскую брусе́льскае брусе́льскія (неадуш.)
брусе́льскіх (адуш.)
Т. брусе́льскім брусе́льскай
брусе́льскаю
брусе́льскім брусе́льскімі
М. брусе́льскім брусе́льскай брусе́льскім брусе́льскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Brussel(s) sprout [ˌbrʌsl(z) ˈspraʊt] n. bot. капу́ста брусе́льская

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

brukselka

ж. брусельская капуста

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Rsenkohl m -s брусе́льская капу́ста

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

sprout1 [spraʊt] n.

1. па́растак, ато́жылак, па́сынак; пучо́к

2. : Brussels sprout брусе́льская капу́ста

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВАРЫ́НСКІ ((Warýnski) Людвік Тадэвуш) (24.9.1856, в. Мартынаўка Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 13.2.1889),

дзеяч польск. і рас. рэв. руху. За ўдзел у выступленнях студэнтаў выключаны з Пецярбургскага тэхнал. ін-та (ліст. 1875). З восені 1876 вёў рэв. прапаганду ў Варшаве. Адзін з аўтараў першага праграмнага дакумента польск. сацыяліст. руху «Брусельская праграма» (1878). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў польск. партыі «Пралетарыят» (1882). У 1883 арыштаваны, засуджаны на 16 гадоў катаргі. Памёр у Шлісельбургскай крэпасці.

т. 4, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПУ́СТА (Brassica),

род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Найважнейшыя віды К. вырошчваюць ва ўсім свеце (культывуюць з ранняга неаліту). На Беларусі 6 відаў: К. агародная (B. oleracea), бручка, гарчыца, рапс, рэпа, свірэпіца.

К. агародная вызначаецца незвычайнай марфал. зменлівасцю, мае мноства разнавіднасцей і форм. Найб. вядомыя ў культуры: К. белакачанная — лісце качана буйное, простае, лірападобнае або суцэльнае, светла- або інтэнсіўна-зялёнае з фіялетавым адценнем. У лісцях К. чырвонакачаннай ёсць пігмент антацыян. Савойская К. мае рыхлы качан з пухіравата-маршчакаватага лісця. Брусельская К. ўтварае сцябло выш. да 1 м, у пазухах лісця развіваюцца дробныя качанчыкі. Лісцевая К. мае тоўстае сцябло да 1,5 м выш. з буйным мясістым лірападобным або суцэльным лісцем. У кальрабі клубнепадобна патоўшчанае сцябло (сцеблаплод); лісце чаранковае, перыста-лопасцевае або лірападобнае. Пекінская К. мае разетку буйнога (да 60 см даўж.) лісця, сабранага ў рыхлы качан. Цвятная К. ўтварае цыліндрычнае сцябло выш. да 70 см, на якім шматлікія зрослыя кветаносныя парасткі. Усе К. — святлалюбныя і холадаўстойлівыя. Верагодны зыходны від — К. дзікая (B. sylvestris). Амаль усе К. (акрамя цвятной і пекінскай) — двухгадовыя расліны. У 1-ы год фарміруюць вегетатыўныя органы (качан, разетку лісця, сцеблаплод), на 2-і — цвітуць і даюць насенне. Агароднінная, кармавая і алейная расліна.

Літ.:

Чулкова Е.И., Переднев В.П., Городилов Н.А. Капуста. Мн., 1973;

Советы огородникам. 2 изд., Мн., 1989.

У.​П.​Пярэднеў.

Капуста: 1 — кармавая; 2 — пекінская; 3 — кальрабі; 4 — брусельская; 5 — белакачанная; 6 — цвятная; 7 — чырвонакачанная.

т. 8, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

капу́ста ж. Kohl m -s, -e, Kraut n -(e)s;

каляро́вая капу́ста Blmenkohl m;

кача́нная капу́ста Kpfkohl m;

белакача́нная капу́ста Wißkohl m;

брусе́льская капу́ста Rsenkohl m;

кі́слая капу́ста Suerkohl m, Suerkraut n;

марска́я капу́ста Sekohl m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)