самая высокая вяршыня ў гарах Гарц, у Германіі. Выш. 1142 м. Складзена з гранітаў, мае форму ўсечанага конуса. Уваходзіць у рэзерват Обергарц. З Брокенам звязаны шэраг ням.нар. легендаў (зборышча ведзьмаў на Брокене ў Вальпургіеву ноч і інш.). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́КЕН-ХІЛ (Broken Hill),
поліметалічнае радовішча ў Аўстраліі, унікальнае па колькасці свінцу і цынку. Адкрыта і распрацоўваецца з 1883. Складзена з кварц-палевашпатавых гнейсаў, крышт. сланцаў, кварцытаў, амфібалітаў ніжнепратэразойскага ўзросту. Гал. рудныя мінералы галеніт і сфалерыт, ёсць таксама халькапірыт, арсенапірыт, самароднае серабро і інш. Здабываюць свінец, цынк, серабро, кадмій, як спадарожныя — золата, медзь, сурму, кобальт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́КЕН-ХІ́ЛСКІ ЧАЛАВЕ́К, радэзійскі чалавек,
адна з формаў выкапнёвага чалавека, характарыстыкі якога блізкія да неандэртальцаў. Знойдзены ў 1921 у пячоры Брокен-Хіл у Замбіі. Выяўлены вял. чэрап, адметны прымітыўнымі асаблівасцямі (магутны надвочны валік, ссунуты назад лоб, масіўная частка твару). Аб’ём мозга невялікі (1280 см³). Адносіцца да палеаантрапаў, хоць некаторыя адзнакі набліжаюць яго да пітэкантрапаў. Жыў прыкладна 30 000 г. назад, верагодна, адначасова з раннімі прадстаўнікамі людзей сучаснага фіз. тыпу. Большасць вучоных лічыць яго бакавой формай у эвалюцыі чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬПУ́РГІЕВА НОЧ,
у сярэдневяковай германскай міфалогіі свята пачатку вясны ў ноч на 1 мая (дзень св. Вальпургіі, адсюль назва); паводле ням.нар. павер’я з 8 ст. свята ведзьмаў («вялікі шабаш») на гары Брокен у Германіі. Напярэдадні вальпургіевай ночы праводзілі магічныя цырымоніі выгнання ведзьмаў. Лічылі, што травы ў гэтую ноч набываюць цудадзейную сілу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЦ (Harz),
горны масіў ў Германіі. Працягласць каля 90 км. Выш. да 1142 м (г.Брокен). Складзены з гранітаў, кварцытаў, сланцаў. У рэльефе — платопадобная вяршыня, стромкія схілы, моцна расчлянёныя прытокамі рэк Везер і Эльба. Радовішчы медзі, серабра, свінцу, цынку. Піхтавыя і шыракалістыя лясы, лугі. Перадгор’і ўзараныя. Прыродны парк. Рэзерваты Обергарц, Бодэталь. Кліматычныя курорты: Бланкенбург, Вернігеродэ, Гернродэ і інш. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БВЕ (Kabwe),
горад у Замбіі. Адм. ц. Цэнтральнай правінцыі. Узнік у 1902 у сувязі з распрацоўкай рудніка, да 1967 наз.Брокен-Хіл. 348,6 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Здабыча і выплаўка свінцу, цынку, ванадыю. Прам-сць: харч., тэкст., буд. матэрыялаў, хімічная. Цэнтр с.-г. раёна (вытв-сць кукурузы і тытуню, жывёлагадоўля). У адным з руднікоў К. ў 1921 знойдзены чэрап выкапнёвага чалавека (палеаантрапа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛА́НКЕНБУРГ (Blankenburg am Harz),
гразекліматычны курорт у Германіі. На ПдЗ ад г. Магдэбург у адгор’ях гор Гарц. Як цэнтр адпачынку і турызму (у т. л. міжнароднага) вядомы з 19 ст., як курорт развіваецца з сярэдзіны 20 ст. Умерана кантынент. клімат з мяккай зімой і цёплым Летам, вял. масівы лісцевых лясоў, ахаванасць курорта ад вятроў, тарфяныя гразі, маляўнічыя ландшафты спрыяюць эфектыўнаму лячэнню хвароб апорна-рухальнай, сардэчна-сасудзістай і нерв.сістэм. У Блакенбургу і паблізу аб’екты турызму: арх.-гіст. помнікі 12—18 ст., помнік прыроды «Чортава сцяна», стромая скала Рэгенцгтайн з рэшткамі замка 12 ст., гара Брокен (паводле герм. легенды — месца збору ведзьмаў у Вальпургіеву ноч), музеі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ ПАЎДНЁВЫ УЭ́ЛЬС (New South Wales),
штат Аўстраліі, на ПдУ краіны. Пл. 801,6 тыс.км². Нас. каля 6 млн.чал. (1998). Адм. і прамысл. цэнтр, гал. порт — г.Сідней. У межах штата знаходзіцца сталіца Аўстраліі — г.Канбера. Паверхня — пераважна раўніна ўздоўж р. Мурэй і яе прытокаў — рэк Дарлінг і Марамбіджы. На УВялікі Водападзельны хрыбет і прыморская нізіна (шыр. 20—40 км). Клімат на прыморскай нізіне субтрапічны вільготны (ападкаў 1200—1500 мм за год), на астатняй тэр. больш кантынентальны і сухі (ападкаў да 250 мм за год). Сярэднія месячныя т-ры ад 10—12 °C (ліп.) да 22—26 °C (студз.). На раўніне — засушлівае рэдкалессе і паўпустынныя хмызняковыя саванны, на ўзбярэжжы — вільготныя лясы. Найб. населены і эканамічна развіты штат Аўстраліі. Здабыча каменнага вугалю (Ньюкасл і інш.), поліметалаў (Брокен-Хіл), серабра, медзі, волава, каштоўных камянёў, буд. матэрыялаў. Гал. галіны апрацоўчай прам-сці: маш.-буд. (с.-г. тэхніка, судны, легкавыя аўтамабілі, станкі і інш.), чорная і каляровая металургія, хім., нафтахім., харч., тэкст., папяровая, шкляная. Лесанарыхтоўкі (на У). У сельскай гаспадарцы найб. развіты вырошчванне збожжавых (пшаніца, авёс, ячмень, кукуруза), гадоўля мясной буйн. раг. жывёлы (на У) і авечак (на З). Пояс збожжавых культур цягнецца з Пн на Пд уздоўж зах. схілаў гор. Значныя пл. арашальных зямель. На ўзбярэжжы — малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, на Пн — вырошчванне цукр. трыснягу. Пашыраны вінаградарства, садоўніцтва, агародніцтва, пчалярства. Марское рыбалоўства. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Суднаходства па р. Мурэй.