браўнаўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. браўнаўскі браўнаўская браўнаўскае браўнаўскія
Р. браўнаўскага браўнаўскай
браўнаўскае
браўнаўскага браўнаўскіх
Д. браўнаўскаму браўнаўскай браўнаўскаму браўнаўскім
В. браўнаўскі
браўнаўскага
браўнаўскую браўнаўскае браўнаўскія
Т. браўнаўскім браўнаўскай
браўнаўскаю
браўнаўскім браўнаўскімі
М. браўнаўскім браўнаўскай браўнаўскім браўнаўскіх

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

БРО́ЎНАЎСКІ РУХ,

браўнаўскі рух, хаатычны рух дробных часцінак, завіслых у вадкасці ці газе. Адкрыты Р.Броўнам у 1827, тэарэтычна абгрунтаваны А.Эйнштэйнам і М.Смалухоўскім (1905—06) на падставе малекулярна-кінетычнай тэорыі. Броўнаўскі рух абумоўлены цеплавым рухам малекул і адсутнасцю кампенсацыі ўдараў, якія адчувае часцінка з боку малекул. Інтэнсіўнасць броўнаўскага руху не залежыць ад часу і хім. уласцівасцей асяроддзя, але павялічваецца з ростам т-ры асяроддзя, памяншэннем яго вязкасці і памераў часцінак (незалежна ад іх хім. прыроды). Броўнаўскі рух адыгрывае важную ролю ў некаторых фіз.-хім. працэсах (напр. каагуляцыя), абмяжоўвае дакладнасць высокаадчувальных прылад. Тэорыя броўнаўскага руху займае значнае месца пры абгрунтаванні прынцыпаў статыстычнай фізікі.

т. 3, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)