брата́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. брата́нне
Р. брата́ння
Д. брата́нню
В. брата́нне
Т. брата́ннем
М. брата́нні

Іншыя варыянты: бра́танне.

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бра́танне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. бра́танне
Р. бра́тання
Д. бра́танню
В. бра́танне
Т. бра́таннем
М. бра́танні

Іншыя варыянты: брата́нне.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бра́танне ср. брата́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бра́танне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. братацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БРА́ТАННЕ,

сацыяльна-паліт. з’ява, якая выяўлялася ў паразуменні паміж салдатамі варагуючых армій; найб. яскрава праявілася ў гады 1-й сусв. вайны і мела антываен. накіраванасць. На рус.-герм. фронце братанне пачалося ў 1915—16, пашырылася пасля Лют. рэвалюцыі 1917. На Зах. фронце да крас. 1917 братанне адбывалася стыхійна і зводзілася пераважна да абмену лістоўкамі і рэчамі салдацкага побыту. Першае арганізаванае масавае братанне адбылося 1.5.1917 на ўчастку фронту паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае. Камандаванне праследавала тых, хто братаўся. У час падрыхтоўкі наступлення на фронце ў чэрв. 1917, ва ўмовах барацьбы з братаннем яно пайшло на спад. З новай сілай пашырылася пасля разгрому карнілаўшчыны. У вер.кастр. 1917 братанне вызначалася масавасцю, арганізаванасцю, вострай паліт. і антываен. накіраванасцю. Толькі ў кастр. адбылося каля 30 выпадкаў братання. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 братанне на Зах. фронце прыняло паўсюдны характар і стала пралогам заключэння перамір’я на рус.-герм. фронце. Часовы дагавор аб перамір’і на Зах. фронце, падпісаны 4.12.1917, уключаў пункт пра братанне, у адпаведнасці з якім салдатам абодвух бакоў дазвалялася сустракацца ў дзённы час.

М.М.Смальянінаў.

т. 3, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бра́танне н Verbrüderung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Станавіцца пабрацімамі.

2. Уступаць у цесныя сяброўскія адносіны, праяўляць братнія пачуцці.

3. Спыняць ваенныя дзеянні, выказваючы ўзаемныя братнія пачуцці, салідарнасць.

|| зак. пабра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. бра́танне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брата́ние бра́танне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zbratanie

н. братанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Verbrüderung

f -, -en брата́нне; бра́цтва, братэ́рства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)