бра́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бра́нскі бра́нская бра́нскае бра́нскія
Р. бра́нскага бра́нскай
бра́нскае
бра́нскага бра́нскіх
Д. бра́нскаму бра́нскай бра́нскаму бра́нскім
В. бра́нскі (неадуш.)
бра́нскага (адуш.)
бра́нскую бра́нскае бра́нскія (неадуш.)
бра́нскіх (адуш.)
Т. бра́нскім бра́нскай
бра́нскаю
бра́нскім бра́нскімі
М. бра́нскім бра́нскай бра́нскім бра́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смале́нска-бра́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. смале́нска-бра́нскі смале́нска-бра́нская смале́нска-бра́нскае смале́нска-бра́нскія
Р. смале́нска-бра́нскага смале́нска-бра́нскай
смале́нска-бра́нскае
смале́нска-бра́нскага смале́нска-бра́нскіх
Д. смале́нска-бра́нскаму смале́нска-бра́нскай смале́нска-бра́нскаму смале́нска-бра́нскім
В. смале́нска-бра́нскі (неадуш.)
смале́нска-бра́нскага (адуш.)
смале́нска-бра́нскую смале́нска-бра́нскае смале́нска-бра́нскія (неадуш.)
смале́нска-бра́нскіх (адуш.)
Т. смале́нска-бра́нскім смале́нска-бра́нскай
смале́нска-бра́нскаю
смале́нска-бра́нскім смале́нска-бра́нскімі
М. смале́нска-бра́нскім смале́нска-бра́нскай смале́нска-бра́нскім смале́нска-бра́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бранскі вагонабудаўнічы завод 2/300

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БРА́НСКІ ФРОНТ.

Утвораны 16.8.1941, пасля 2 расфарміраванняў зноў утвораны 29.3.1943 на зах. напрамку. Камандуючыя ген.-палк. М.А.Рэйтар (29.3—5.6.1943), ген. арміі М.М.Папоў (з 6.6.1943); чл. ваен. савета ген.-лейт. І.З.Сусайкаў, з 7.7.1943 ген.-лейт. Л.З.Мехліс; нач. штаба ген.-лейт. Л.М.Сандалаў. У склад фронту ў розны час уваходзілі 3, 50, 61, 63, 11-я гв. агульнавайсковыя, 3-я гв. і 4-я танкавыя, 15-я паветр. арміі. Войскі фронту прымалі ўдзел у Курскай бітве 1943, правялі Бранскую аперацыю 1943. 10.10.1943 фронт расфарміраваны.

т. 3, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бранскі тэхналагічны інстытут цэлюлозна-папяровай прамысловасці 11/56

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бря́нский бра́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗАХО́ДНІ ЎЧА́СТАК АТРА́ДАЎ ЗАСЛО́НЫ,

аб’яднанне атрадаў Чырв. Арміі з мэтай абароны Сав. Рэспублікі на зах. напрамку ад магчымага наступлення герм. войск у 1918. Створаны 29.3.1918 на аснове дырэктывы Вышэйшага савета абароны Рэспублікі. Уключаў атрады: Аршанскі, Бранскі, Віцебскі, Курскі, Невельска-Вялікалуцкі, Рослаўскі, Смаленскі. Участак узначальваўся Ваен. саветам — ваен. кіраўнік У.М.Ягор’еў і 2 (з 29 жн. 3) ваен. камісары. 11.9.1918 перафарміраваны ў Заходні раён абароны 1918.

т. 7, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКУ́ЛКІН (Якаў Пракопавіч) (29.4.1913, с. Падбужжа Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл., Расія —3.12.1983),

дзяржаўны дзеяч БССР. Ген.-лейт. (1970). Скончыў Бранскі тэхнікум шляхоў зносін (1934). З 1940 у органах дзяржбяспекі. Да 1940 працаваў тэхнікам праектнага бюро Упраўлення на Д.-Усходняй чыг. З 1960 старшыня КДБ пры СМ Башкірскай АССР. З 1962 у апараце КДБ пры СМ СССР. З 1969 нам. нач. ўпраўлення КДБ пры СМ СССР па г. Масква і Маскоўскай вобл. У 1970—80 старшыня КДБ пры СМ БССР.

т. 11, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Вперед на врага» [газ., Бранскі міжраённы падп. камітэт КП(б)Б] 8/13

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛЬСКІ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі і Польшчы ў 19—20 ст. Утвораны ў ліп. 1808 у складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — г. Бельск-Падляскі. З 1842 у Гродзенскай губерні. Пл. 3130,1 кв. вярсты, нас. 164 441 чал. (1897). У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскамі. З 1918 у складзе Польшчы, з 1919 у Беластоцкім ваяводстве. Паводле Рыжскага дагавора 1921 застаўся ў Польшчы. З 1939 у БССР, у Беластоцкай вобл. 15.1.1940 скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Бельскі, Бранскі, Кляшчэльскі, Семятыцкі, Цехановецкі і Гайнаўскі р-ны. Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16.8.1945 тэр. былога Бельскага павета перайшла да Польшчы.

т. 3, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)