бранзале́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бранзале́тка бранзале́ткі
Р. бранзале́ткі бранзале́так
Д. бранзале́тцы бранзале́ткам
В. бранзале́тку бранзале́ткі
Т. бранзале́ткай
бранзале́ткаю
бранзале́ткамі
М. бранзале́тцы бранзале́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бранзале́тка ж., разг. брасле́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бранзале́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Тое, што і бранзалет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бранзале́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м. і бранзале́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з металу, косці і пад., якое носяць на запясці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брасле́тка разг. бранзале́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bangle [ˈbæŋgl] n. бранзале́т, бранзале́тка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bransoletka

ж. бранзалетка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wristlet

[ˈrɪstlət]

n.

бранзале́тка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bracelet

[ˈbreɪslət]

n.

1) бранзале́тка f., бранзале́т -а m.

2) Sl. кайданы́ pl. only

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Бранзале́т, таксама бранзале́тка (БРС, Касп., Інстр. I, Сцяшк. МГ). Укр. бранзоле́та, бранзо́ля. З польск. branzoleta, branzoletka (якое Варш. сл., 1, 201 і Брукнер, 38, выводзяць прама з франц. bracelet ’тс’; няпэўна!), а гэта, паводле Рудніцкага, 194, з ням. Branzolette (дакладней, Рудніцкі лічыць, што было прамое запазычанне ўкр. слова з ням.). Сюды ж і брасле́тка ’бранзалет’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)