Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЗІ́ЛЬСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна ў паўд.ч. Атлантычнага ак., на З ад Паўд.-Атлантычнага хрыбта. Працягласць з Пн на Пд каля 3000 км. Пераважаюць глыб. 5000 м, найб. 6697 м. Грунт — чырвоныя гліны на У і фарамініферавы глей на З.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
бразі́льскі
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
бразі́льскі
бразі́льская
бразі́льскае
бразі́льскія
Р.
бразі́льскага
бразі́льскай бразі́льскае
бразі́льскага
бразі́льскіх
Д.
бразі́льскаму
бразі́льскай
бразі́льскаму
бразі́льскім
В.
бразі́льскі (неадуш.) бразі́льскага (адуш.)
бразі́льскую
бразі́льскае
бразі́льскія (неадуш.) бразі́льскіх (адуш.)
Т.
бразі́льскім
бразі́льскай бразі́льскаю
бразі́льскім
бразі́льскімі
М.
бразі́льскім
бразі́льскай
бразі́льскім
бразі́льскіх
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ВІ́ННАЯ ПА́ЛЬМА,
назва розных відаў пальмаў, цукрысты сок з суквеццяў якіх зброджваюць для атрымання віна. Найб. вядомыя вінныя пальмы: карыёта пякучая (Caryota urens), маўрыцыя вінная, або бразільская веералістая пальма (Mauritia vinifera), рафія вінная (Raphia vinifera). З маладога лісця віннай пальмы атрымліваюць валакно, якое выкарыстоўваецца ў садоўніцтве для падвязкі раслін. Плады некаторых вінных пальмаў ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Камуністычная партыя Бразіліі, гл.Бразільская камуністычная партыя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎЧУКАНО́СНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
каўчуканосы, расліны, што ўтвараюць і назапашваюць у некат. органах і тканках каўчук натуральны. Вядома каля 1500 відаў з розных бат. сямействаў. Падзяляюцца на латэксныя (каўчук маюць у млечным соку — латэксе натуральным), парэнхімныя (у парэнхіме сцёблаў, каранёў), хларэнхімныя (у тканках маладых парасткаў і лісця). Прамысл. значэнне маюць латэксныя дрэвы трапічных краін: гевея бразільская (Hevea brasiliensis) дае 95% сусв. вытв-сці натуральнага каўчуку; 5% — дрэвы з родаў касціла, маніёк, сапіум, фікус. З дзікарослых раслін бел. флоры невял. колькасць каўчуку адзначана ў адуванчыку лекавым, малачаях, птушанцы сірыйскім, некат. відах казлабароду і інш. Да 1954 на Беларусі на прамысл. мэты вырошчвалі гваюлу, кок-сагыз, крым-сагыз, таў-сагыз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙШМАНІ́І (Leishmania),
род жгуцікавых сям. трыпанасамід атр. кінетапластыд. Унутрыклетачныя паразіты паўзуноў, некаторых млекакормячых (пясчанка, суслік і інш. грызуны, сабака) і чалавека. У чалавека паразітуюць 3 віды Л.: трапічная (L. tropica), бразільская (L. brasiliensis) і Донавана (L. donovani) — узбуджальнікі адпаведна скурнага, слізіста-скурнага і вісцэральнага лейшманіёзаў. Перадаюцца праз укусы маскітаў (з роду Флебатомус і інш.).
Памеры 2—7 мкм. У арганізме жывёл (на лейшманіяльнай стадыі) трапляюцца толькі бязжгуцікавыя, круглаватыя або авальныя формы Л. Яны маюць ядро (трофануклеус) і падобнае на кароткую палачку ўключэнне (блефарапласт). У арганізме маскіта Л. набываюць (на лептаманаднай стадыі) верацёнападобную форму і жгуцік, які адыходзіць ад блефарапласта.
Да арт.Лейшманіі: 1 — клетка з паразітамі — узбуджальнікамі скурнага лейшманіёзу; 2 — жгуцікавыя формы лейшманій у культуры.
эра тэктагенезу ў познім пратэразоі (каля 900—550 млн. гадоў назад), што папярэднічала каледонскай складкавасці. Вылучана ў 1932 рус. вучоным М.С.Шацкім. Тыповыя раёны развіцця байкалідаў — у Азіі (Енісейскі краж і Байкальская горная вобл.). Шырока выявілася на прылеглых да стараж. платформаў (кратонаў) тэрыторыях. Аналагі Байкальскай складкавасці: кадомская (асінцкая) у Зах. Еўропе, катангская ў Афрыцы, гадрынская і бразільская ў Амерыцы, луінская ў Аўстраліі. На Усх.-Еўрапейскай і інш. платформах узнікла сістэма аўлакагенаў. Байкаліды ўтвараюць ядры многіх палеазойскіх складкавых сістэм: Урала, Ціманскага кража, Цэнтр. Казахстана, паўн. часткі Цянь-Шаня і інш., уваходзяць у склад фундамента Зах.-Сібірскай і Зах.-Еўрапейскай маладых платформаў. З зонамі Байкальскай складкавасці звязаны радовішчы медзі, золата, волава і вальфраму.