бра́зкаць

‘стукаць, брынчаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бра́зкаю бра́зкаем
2-я ас. бра́зкаеш бра́зкаеце
3-я ас. бра́зкае бра́зкаюць
Прошлы час
м. бра́зкаў бра́зкалі
ж. бра́зкала
н. бра́зкала
Загадны лад
2-я ас. бра́зкай бра́зкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бра́зкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бра́згаць, бра́зґаць ’стукаць, брынчаць’, таксама бра́зкаць. Рус. бря́згаць, укр. бря́зкати. Паводле Рудніцкага, 227, утварэнне ад выклічніка брязь! (гукапераймальнае). Фасмер (1, 225) лічыць роднасным з літ. breñgsti, brenzgiù ’загучаць, застукаць’. Параўн. Буга, РФВ, 70, 102. Траўтман (37) слав. bręzgъ і літ. формы выводзіць з балт.-слав. *brenzg‑. Сюды ж бел. бра́знуць ’стукнуць’, бра́знуцца ’ўпасці’ (bręzgnǫ‑ti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)