браву́рны, -ая, -ае.

Шумны, прыўзняты (пра музыку, спевы).

Б. марш.

|| наз. браву́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

браву́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. браву́рны браву́рная браву́рнае браву́рныя
Р. браву́рнага браву́рнай
браву́рнае
браву́рнага браву́рных
Д. браву́рнаму браву́рнай браву́рнаму браву́рным
В. браву́рны (неадуш.)
браву́рнага (адуш.)
браву́рную браву́рнае браву́рныя (неадуш.)
браву́рных (адуш.)
Т. браву́рным браву́рнай
браву́рнаю
браву́рным браву́рнымі
М. браву́рным браву́рнай браву́рным браву́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

браву́рны браву́рный;

~ная мело́дыя — браву́рная мело́дия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

браву́рны, ‑ая, ‑ае.

Шумны, бадзёры, прыўзняты (пра музыку). Бравурная мелодыя не то марша, не то факстрота ўскалыхнула ўсіх. Лынькоў.

[Ад фр. bravoure — храбрасць, мужнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

браву́рны schnidig; Bravour- [ ´vu:r-], bravourös [ vu-];

браву́рны марш Bravourmarsch [ ´vu:r-] m -(e)s, -märsche

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

браву́рны

(фр. bravoure = храбрасць)

шумны, бадзёры, ажыўлены (напр. б. марш).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

браву́рны

(фр. bravoure = храбрасць)

1) муз. шумны, бадзёры, ажыўлены (напр. б. марш);

2) прасякнуты паказной бадзёрасцю, неабгрунтаваным аптымізмам (напр. бая прамова).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

браву́рный браву́рны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тапёр, ‑а, м.

Уст. Музыкант, які іграў за грошы на танцавальных вечарах. Хударлявы тапёр у смокінгу высока ўскідваў кашчавыя рукі і аж згінаўся, выціскаючы са старэнькага піяніна бравурны марш. Мехаў.

[Фр. tapeur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

brawurowy

1. хвацкі, зухаваты, адважны; смелы;

2. бравурны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)