Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
усё¹, прысл.
1. Увесь час, заўсёды, пастаянна.
Ён усё заняты.
2. Да гэтага часу.
Ён усё яшчэ вучыцца.
3. Толькі, выключна.
Справа расстроілася, і ўсё з-за вас.
4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы ці нарастанне яе.
Вецер усё мацнее.
Усё больш і больш змяркалася.
5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення процістаўлення.
Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі.
6. Аднак, тым не менш.
Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца.
◊
Усё ж, усё ж такі — тым не менш.
Ён усё ж або ўсё ж такі не паехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НЯРО́ЎНАСЦЬу матэматыцы,
алгебраічны выраз, элементы якога спалучаны знакамі: менш <, меншці роўна ≤, больш >, большці роўна ≥, няроўна ≠. Напр., запіс a < b азначае, што a меншае за b. Н. і роўнасці маюць многія агульныя ўласцівасці, напр., Н. застанецца правільнай, калі да яе абедзвюх частак дадаць адзін і той жа лік ці абедзве часткі памножыць на адзін і той жа дадатны лік (пры множанні на адмоўны лік Н. пераходзіць у процілеглую). Уласцівасці і класіфікацыя Н. (аналагічныя ўласцівасцям і класіфікацыі роўнасцей) вывучаюцца многімі раздзеламі матэматыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кансо́рцыя
(лац. consortio = супольнасць)
група відаў жывёл і раслін, больш-менш звязаных з адным з індывідуумаў або з цэлай папуляцыяй якога-н. віду жывёл ці раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
wéniger (comp ад wénig) a
1) менш, ме́ней;
mehr óder ~большціменш;
désto ~ тым ме́ней;
nichts ~ als… са́мае ме́ншае…, не менш як…;
nicht ~ als…менш за ўсё…, зусі́м не…;
nicht mehr und nicht(s) ~ als… ні больш, ні менш як…;
er will darüber nicht schréiben*, viel ~ spréchen* ён не хо́ча піса́ць пра гэ́та, а тым больш гавары́ць
2) матэм. мі́нус;
sechs ~ vier ist zwei шэсць мі́нус чаты́ры ро́ўна двум
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
хада́йнік, ‑а, м.
1. Той, хто хадайнічае за каго‑н.; заступнік, абаронца. Аляксандр Акімавіч быў нам сябрам, начальствам, добраахвотным хадайнікам па нашых большціменш важных справах.М. Стральцоў.
2.Уст. Асоба, якая вядзе чыю‑н. справу ў судах, установах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПО́ЛАК,
піламатэрыял, атрыманы з бакавой часткі бервяна. Калі пукаты бок аполка не прапілаваны ці прапілаваны менш як на ½ даўжыні, аполак наз. гарбельным, прапілаваны больш як на ½ — дашчаным. Аполкі ідуць на выраб буд. рыштаванняў, апалубкі, мацавання горных выпрацовак і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асво́іцца, асвоюся, асвоішся, асвоіцца; зак.
Прывыкнуць да незнаёмага асяроддзя, абставін і пад.; адчуць сябе свабодна дзе‑н. На другой ці трэцяй рэпетыцыі, калі Наташа больш-менш асвоілася ў хоры, Ала Міхайлаўна даручыла і ёй запяваць нейкую песню.Краўчанка.Учора Пеця здаваўся маўклівым.. Сёння асвоіўся, пасмялеў.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРХІКА́РП (ад архі... + грэч. karpos плод),
жаночы палавы орган у многіх сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў). Складаецца з 2 частак: ніжняй, акругла-ўспушанай (аскагон), у якой адна ці некалькі буйных, часта мнагаядзерных клетак, і верхняй больш-менш выцягнутай цыліндрычнай (трыхагіна), праз якую мужчынскія палавыя клеткі пранікаюць у аскагон. Пасля гэтага з архікарпа вырастаюць гіфы, на канцах якіх утвараюцца сумкі (аскі) са спорамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТРАДУ́КЦЫЯ (ад лац. introductio уводзіны, уступ) у музыцы, частка муз. твора, якая выконвае функцыю ўступу. Нярэдка пазначаецца ў назве («Інтрадукцыя і Паланэз» для віяланчэлі і фп. Ф.Шапэна). Часам уяўляе сабой род уверцюры да оперы, балета ці асобнага акта (звычайна больш кароткая, свабоднай будовы). У айч. музыказнаўстве прынята адрозніваць паняцці І. і ўступу (апошні менш развіты кампазіцыйна і менш самастойны ў адносінах да цэлага; у назве звычайна не пазначаецца). У класічнай музыцы лепшы ўзор І. — «Інтрадукцыя і ронда-капрычыёза» К.Сен-Санса. У бел. музыцы І.-ўступ, І.-пралог сустракаюцца ў операх А.Багатырова («У пушчах Палесся»), Я.Цікоцкага (2-я рэд. «Алесі»), балеце Я.Глебава («Тыль Уленшпігель») і інш.