2.прил. (тро́хі) караце́йшы, больш каро́ткі; (о расстоянии — ещё) бліжэ́йшы, большблі́зкі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мятне́йшы ’адметны, больш паважаны’ (Юрч. Фраз. 3), рус.смал.метнейший ’самы блізкі’. Да мета (гл.), адметны, прыкметы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыблі́зны, ‑ая, ‑ае.
Не зусім дакладны, але больш-менш блізкі да сапраўднага. Прыблізны падлік. Прыблізныя звесткі. □ Камандуючы быў незадаволены: ён выявіў, што разведчыкі.. карысталіся прыблізнымі данымі, мала рыхтаваліся да аперацый.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
näher
1.a
1) большблі́зкі
2) больш падрабя́зны
2.adv
1) бліжэ́й;
etw. ~ bríngen* падно́сіць (бліжэ́й), набліжа́ць
2) больш падрабя́зна [дэталёва];
auf etw. ~ kómmen* падрабя́зна спыні́цца на чым-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
быть в бли́зких отноше́ниях с кем быць у блі́зкіх адно́сінах з кім;
не бли́зкий свет не блі́зкі свет;
бли́зок ло́коть, да не уку́сишь блі́зка ло́каць, ды не ўку́сіш;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фэ́нтэзі
(англ. fantasy)
жанр літаратуры і мастацтва, блізкі да навуковай фантастыкі, які ў больш свабоднай манеры выкарыстоўвае матывы перамяшчэння ў прасторы і часе, тэмы іншапланетных светаў, штучных арганізмаў, міфалогію старажытных цывілізацый.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АРЭ́Н-КАЛА́,
гарадзішча старажытнага горада Байлакана (за 15 км ад горада Байлаган) у Азербайджане. Горад пабудаваны на мяжы 5—6 стагоддзяў недалёка ад сутокаў Куры і Аракса як апорны пункт дзяржавы Сасанідаў на гандл. шляху з Закаўказзя на Блізкі Усход. Раскопкамі выяўлены рэшткі першапачатковай прамавугольнай крэпасці. Яе сцены даўжынёй 2,5 км змураваны з буйной сырцовай цэглы (пазней абкладзены абпаленай цэглай), у 11—13 стагоддзях захаваліся толькі ў паўднёва-ўсходняй частцы крэпасці (даўжынёй 1,5 км). Раскапаны рэшткі больш як 30 крапасных вежаў, багатых гарадскіх жытлаў, жылыя і рамесніцкія кварталы. У 1221 крэпасць разбурана мангольскім войскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНАЦІ́НА (італьян. sonatina памяншальнае ад sonata),
інструментальны твор, блізкі да санаты, аднак меншы за яе і тэхнічна больш просты. Характарызуецца прастатой і яснасцю вобразнасці, нескладанай фактурай; яго санатная форма мае некат. асаблівасці: экспазіцыя лаканічная, распрацоўка невял. або адсутнічае, рэпрыза мала дынамізавана. Пашырана пераважна ў пед. рэпертуары (санаціны Ф.Кулаў, М.Клеменці, Л.Бетховена, А.Дворжака, М.Равеля, М.Мяскоўскага, А.Хачатурана, Дз.Кабалеўскага). У бел. музыцы С. для розных інструментаў ёсць у М.Аладава, Г.Вагнера, П.Падкавырава, М.Русіна, А.Туранкова, Э.Тырманд, Л.Шлег, М.Шнейдэрмана і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛАКТЫ́Н, пралакцін
[ад лац. pro для + lac (lactis) малако],
лактагенны гармон,
гармон пазваночных жывёл і чалавека, які выпрацоўваецца клеткамі пярэдняй ч. адэнагіпофіза. Паводле хім. прыроды — бялок, мае 198 амінакіслотных астаткаў, структурна блізкі да гармону росту і плацэнтарнага лактагеннага гармону. У млекакормячых жывёл стымулюе развіццё малочных залоз, лактацыю, рост унутр. органаў, праяўленне мацярынскага інстынкту; у пацукоў і мышэй уплывае на функцыянаванне жоўтага цела яечнікаў (адсюль больш ранняя назва П. — лютэатропны гармон). У птушак рэгулюе сакрэцыю малачка клеткамі валляка, стымулюе абмен тлушчу, рост пер’я, унутр. органаў, выседжванне яец, выкормліванне патомства. У ніжэйшых пазваночных П. кантралюе осмарэгуляцыю, водна-салявы абмен, пігментацыю скуры, міграцыю ў перыяд размнажэння. Сакрэцыя П. рэгулюецца гіпаталамічнымі рылізінг-гармонамі, эстрагенамі і інш.