бо́лмат

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бо́лмат бо́лматы
Р. бо́лмата бо́лматаў
Д. бо́лмату бо́лматам
В. бо́лмата бо́лматаў
Т. бо́лматам бо́лматамі
М. бо́лмаце бо́лматах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

Бо́лмат ’балбатун, пустамеля’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Бяльк.), балмату́н (Нас.), былмату́н ’тс’ (Бяльк.), балмата́ць ’балбатаць’ (Нас.). Рус. дыял. (смал.) бо́лмат ’тс’, (цвяр., пск.) болмота́ть ’балбатаць’. Фасмер (1, 188) звязвае з болта́ть. Хутчэй трэба зыходзіць ад болмота́ть, якое можа быць пераафармленнем дзеяслова болбота́ть (дысіміляцыя б‑б > б‑м і, магчыма, уплыў бормота́ть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)