БО́ЛЕЦКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лужаснянка, за 6 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,21 км², даўж. 1 км, найб. шыр. 300 м. Схілы катлавіны выш. да 5 м, разараныя, у ніжняй ч. параслі хмызняком. Берагі стромкія. Выцякае р. Кабішчанка.

т. 3, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАБІШЧА́НКА,

рака ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Лужаснянка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 166 км². Выцякае з воз. Болецкае, за 0,6 км на ПдУ ад в. Новы Болецк. У верхнім цячэнні называецца Пальмінка.

т. 7, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВЫ БО́ЛЕЦК,

вёска ў Стадолішчанскім с/с Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл., каля воз. Болецкае, на аўтадарозе Гарадок — в. Мяжа. Цэнтр саўгаса. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Гарадок, 44 км ад Віцебска. 215 ж., 90 двароў (2000). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі археал. помнік Новы Болецк.

т. 11, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)