бо́зэ-ва́дкасць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бо́зэ-ва́дкасць |
бо́зэ-ва́дкасці |
| Р. |
бо́зэ-ва́дкасці |
бо́зэ-ва́дкасцяў бо́зэ-ва́дкасцей |
| Д. |
бо́зэ-ва́дкасці |
бо́зэ-ва́дкасцям |
| В. |
бо́зэ-ва́дкасць |
бо́зэ-ва́дкасці |
| Т. |
бо́зэ-ва́дкасцю |
бо́зэ-ва́дкасцямі |
| М. |
бо́зэ-ва́дкасці |
бо́зэ-ва́дкасцях |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
бо́зэ-часці́нка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бо́зэ-часці́нка |
бо́зэ-часці́нкі |
| Р. |
бо́зэ-часці́нкі |
бо́зэ-часці́нак |
| Д. |
бо́зэ-часці́нцы |
бо́зэ-часці́нкам |
| В. |
бо́зэ-часці́нку |
бо́зэ-часці́нкі |
| Т. |
бо́зэ-часці́нкай бо́зэ-часці́нкаю |
бо́зэ-часці́нкамі |
| М. |
бо́зэ-часці́нцы |
бо́зэ-часці́нках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
бо́зэ-часці́ца
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бо́зэ-часці́ца |
бо́зэ-часці́цы |
| Р. |
бо́зэ-часці́цы |
бо́зэ-часці́ц |
| Д. |
бо́зэ-часці́цы |
бо́зэ-часці́цам |
| В. |
бо́зэ-часці́цу |
бо́зэ-часці́цы |
| Т. |
бо́зэ-часці́цай бо́зэ-часці́цаю |
бо́зэ-часці́цамі |
| М. |
бо́зэ-часці́цы |
бо́зэ-часці́цах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ГЕ́ЛІЙ
(лац. Helium),
Не, хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы, ат. н. 2, ат. м. 4,0026. Прыродны гелій складаецца з 2 стабільных ізатопаў 4He (99,999862%) і 3He. Належыць да інертных газаў. Адзін з найб. пашыраных элементаў космасу (2-і пасля вадароду). Адкрыты ў 1868 астраномамі Ж.Жансэнам і Н.Лок’ерам у спектры сонечнай кароны (назва ад грэч. helios — Сонца). У атмасферы 5,27·10-4% па аб’ёме (4He утвараецца пры α-распадзе радыенуклідаў торыю, урану і інш. элементаў). Ядры 4He — альфа-часціцы. Гелій маюць некат. прыродныя газы (да 2% па аб’ёме) і мінералы. Вылучаны ў 1895 У.Рамзаем з мінералу клевеіту.
Аднаатамны газ без колеру і паху, tкіп -268,39 °C (самая нізкая сярод вадкасцей), шчыльн. 0,17847 кг/м³ (0 °C). Адзіны элемент, які не цвярдзее пры нармальным ціску нават пры т-ры, блізкай да 0 К, tпл -271,25 °C (ціск 3,76 МПа). Горш за інш. газы раствараецца ў вадзе, характарызуецца выключнай хім. інертнасцю. У прам-сці атрымліваюць з газаў прыродных гаручых метадам глыбокага ахаладжэння. Выкарыстоўваюць пры зварцы, рэзцы металаў, перапампоўванні ракетнага паліва, у вытв-сці цеплавыдзяляльных элементаў, паўправадніковых матэрыялаў (у якасці ахоўнага асяроддзя), у аэранаўтыцы, для кансервацыі харч. прадуктаў і інш. Гелій вадкі — квантавая вадкасць. Пры т-ры 2,17 К (-270,98 °C) і ціску пары 0,005 МПа (т.зв. λ-пункт) у вадкім 4He (бозэ-вадкасць) адбываецца фазавы пераход другога роду (ад He I да He II). He I бурна кіпіць ва ўсім аб’ёме, He II — спакойная вадкасць, якой уласціва звышцякучасць. Выкарыстоўваюць у крыягеннай тэхніцы як холадагент, вадкі 3He — адзінае рэчыва для вымярэння т-ры ніжэй за 1 К.
В.Р.Собаль.
т. 5, с. 140
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)