бо́брскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бо́брскі бо́брская бо́брскае бо́брскія
Р. бо́брскага бо́брскай
бо́брскае
бо́брскага бо́брскіх
Д. бо́брскаму бо́брскай бо́брскаму бо́брскім
В. бо́брскі (неадуш.)
бо́брскага (адуш.)
бо́брскую бо́брскае бо́брскія (неадуш.)
бо́брскіх (адуш.)
Т. бо́брскім бо́брскай
бо́брскаю
бо́брскім бо́брскімі
М. бо́брскім бо́брскай бо́брскім бо́брскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бо́брский (от Бобр) бо́брскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,

галіна мясцовай прам-сці Беларусі па выпуску муз. інструментаў і дэталей да іх. Муз. інструменты з даўніх часоў выраблялі майстры-ўмельцы. У 1920—30-я г. наладжана іх прамысл. вытв-сць. У 1999 дзейнічаюць прадпрыемствы, якія ўваходзяць у Беларускае вытворчае аб’яднанне музычных інструментаў, у т. л. Барысаўская фабрыка піяніна (галаўное прадпрыемства аб’яднання), Бобрскі з-д муз. дэталей (Крупскі р-н), а таксама Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў. Асн. прадукцыя: піяніна, цымбалы, баяны, акардэоны, гармонікі, акустычныя гітары і электрагітары. дзіцячыя муз. цацкі. Вырабляюцца таксама індывід. муз. інструменты, у асноўным скрыпічныя. Найб. вядомыя муз. інструменты, створаныя бел. майстрамі: В.В.Богданам з Вілейскага, Б.П.Круглым з Лідскага, І.М.Карнеем з Смаргонскага, М.М.Міронам з Дзяржынскага р-наў, У.А.Крайко з Мінска, М.П.Такушэвічам з г. Маладзечна і інш.

Да арт. Музычных інструментаў вытворчасць. Участак зборкі электрагітар на Беларускім вытворчым аб’яднанні музычных інструментаў у г. Барысаў.
Да арт. Музычных інструментаў вытворчасць. Гатовая прадукцыя Маладзечанскай фабрыкі музычных інструментаў.

т. 11, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)