блізня́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. блізня́ блізня́ты
Р. блізня́ці блізня́т
Д. блізня́ці блізня́там
В. блізня́ блізня́т
Т. блізнё́м блізня́тамі
М. блізня́ці блізня́тах

Іншыя варыянты: блізнё́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

блізня́ и блізнё, -ня́ці ср., разг. близне́ц м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блізня́ і блізнё

гл. блізняты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блізнё,

гл. блізня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блізня́ты, -ня́т, адз. блізня́ і блізнё, -ня́ці, Т -нём, н.

Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова.

Нарадзіць блізнят.

Браты-б.

|| прым. блізня́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блізнё́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. блізнё́ блізня́ты
Р. блізня́ці блізня́т
Д. блізня́ці блізня́там
В. блізнё́ блізня́т
Т. блізнё́м блізня́тамі
М. блізня́ці блізня́тах

Іншыя варыянты: блізня́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

блізня́ты

I (ед. блізня́, блізнё) близнецы́;

сія́мскія б. — сиа́мские близнецы́

II (Блізня́ты) астр. Близнецы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блізня́ты, ‑нят; адз. блізня і блізнё, ‑ніці, Т ‑нём, н.

Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова. Па вуліцы ішлі Хведаравы дзяўчаткі-блізняты. Паўлаў. / у перан. ужыв. Вясною неяк бачыў зводдаль Два азярцы ў цішы лясной. Такія роўныя абодва, Нібы блізняты між сабой. Гілевіч. Нясмелы і няўмелы — блізняты. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АПАЛО́Н, Феб,

у грэчаскай міфалогіі бог сонца, святла, мудрасці, апякун мастацтваў. Сын Зеўса і Леты, брат-блізня Артэміды. У выяўл. мастацтве Апалон паказваўся прыгожым юнаком з лукам і стрэламі ці з кіфарай у руках. Валодаў дарам прадбачання і надзяляў ім людзей. У гонар перамогі Апалону над драконам-пачварай Піфонам каля Дэльфаў пабудаваны Дэльфійскі храм, дзе адбываліся святкаванні ў гонар Апалона (Піфійскія гульні). Былі шматлікія свяцілішчы Апалона, найб. вядомыя ў Дэльфах і на в-ве Дэлас. Міф аб Апалоне натхняў ант. скульптараў, жывапісцаў А.​Мантэнья, Рафаэля, Джарджоне, кампазітараў І.​С.​Баха, В.​А.​Моцарта, І.​Стравінскага і інш.

Да арт. Апалон. Апалон Бельведэрскі. Скульпт. Леахар. 350 — 330 да н.э. Рымская копія.

т. 1, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЗЕАДЫ́М (лац. Praseodymium),

Pr, хімічны элемент III гр. перыяд. сістэмы, ат. н. 59, ат.м. 140, 9077, адносіцца да лантаноідаў. У прыродзе 1 стабільны нуклід ​141 Pr. У зямной кары 7∙10​−4% па масе. Адкрыты разам з неадымам, назва ад грэч. prasios — светла-зялёны (большасць солей П. маюць такую афарбоўку) і didymys — блізня, двайнік.

Метал светла-шэрага колеру, tпл 932 °C, шчыльн. 6780 кг/м³. У паветры акісляецца. Узаемадзейнічае з кіпнем (павольна), з салянай, азотнай і сернай к-тамі, пры награванні — з галагенамі, азотам, вадародам (пры пакаёвай т-ры паглынае яго). Метал. П. атрымліваюць пераважна электролізам расплаву трыхларыду Выкарыстоўваюць як кампанент міш-металу, магн. сплаваў з кобальтам і нікелем, легіруючую дабаўку да сталі і інш. сплаваў, аксіды — пігменты для каляровага шкла, маст. керамікі.

т. 12, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)