блука́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. блука́юся блука́емся
2-я ас. блука́ешся блука́ецеся
3-я ас. блука́ецца блука́юцца
Прошлы час
м. блука́ўся блука́ліся
ж. блука́лася
н. блука́лася
Загадны лад
2-я ас. блука́йся блука́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час блука́ючыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Блука́ць. Рус. блука́ть, укр. блука́ти, польск. błąkać się, чэш. blúkat (se) і г. д. Славянскае новаўтварэнне да blǫditi (гл. блудзі́ць). Адносіны blǫditi: blǫkati такія ж, як, напр., у польск. brudzić: brukać ’пэцкаць’. Іншая версія: дэкампазіцыя з слав. *ob‑lǫkati (да *lǫk‑ ’дуга, крывізна’). Параўноўваюць таксама з лат. blañkstît ’пайсці ўбок’, blañkstîtiês ’бадзяцца, бяздзельнічаць’. Фасмер, 1, 178; Бернекер, 62; Буга, РФВ, 70, 101; Слаўскі, 1, 36; Рудніцкі, 150; Махэк₂, 58. Параўн. яшчэ блука́цца ’блукаць, бадзяцца’ (Бяльк., Нас., Касп.), блукня́цца (Нас.), блакуня́цца (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)