Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Бландзі́н, бландзі́нка (БРС). Рус.блонди́н, блонди́нка, укр.блонди́н, ‑ка. Паводле Фасмера, 1, 176, першаснай формай быў назоўнік ж. р. (тыпу бландзі́нка), які запазычаны з ням.Blondine (а гэта з франц.) або франц.blondine ’бландзінка’. Назоўнік м. р. з франц.blondin або ж другаснае ўтварэнне ад бландзі́нка. Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 143. У аснове ўсяго ляжыць франц.blond(e) ’бялявы, -ая’. Да гісторыі гэтага слова і магчымай сувязі з герм. мовамі гл. Клюге, 86.