блазнава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. блазнава́нне
Р. блазнава́ння
Д. блазнава́нню
В. блазнава́нне
Т. блазнава́ннем
М. блазнава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

блазнава́нне ср., разг. пая́сничанье, шутовство́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блазнава́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. блазнаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́рыкі, -аў (разм.).

Дурэнне, свавольства, блазнаванне.

Хопіць гэтых дурыкаў тут!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балага́нства, ‑а, н.

Разм. Блазнаванне, крыўлянне, апашленне чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пая́сничанье блазнава́нне, -ння ср.; (кривляние) крыўля́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

błaznowanie

н. блазнаванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шутовство́ блазнава́нне, -ння ср., штука́рства, -ва ср., камедыя́нцтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Narreti f -, -en глу́пства, дурні́цы, блазнава́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БУФАНА́ДА (італьян. buffonata літар, блазнаванне),

від тэатр. паказу і прыём акцёрскага выканання, заснаваныя на рэзкім, камедыйным перабольшанні пераважна вонкавай характарнасці. Асабліва пашырана ў цырку (гл. Клаунада). Узнікла ў народным тэатры (мім, скамарохі, італьян. камедыя дэль артэ), выкарыстоўвалася ў батлейцы. На выкарыстанне прыёмаў буфанады разлічаны і некаторыя творы Мальера, К.​Гальдоні, В.​Дуніна-Марцінкевіча, К.​Каганца, Я.​Купалы, У.​Маякоўскага і інш. Элементы буфанады выкарыстоўвалі пры стварэнні камедыйных вобразаў бел. акцёры А.​Ільінскі, Г.​Глебаў, П.​Малчанаў.

т. 3, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)