бессвядо́мы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бессвядо́мы бессвядо́мая бессвядо́мае бессвядо́мыя
Р. бессвядо́мага бессвядо́май
бессвядо́мае
бессвядо́мага бессвядо́мых
Д. бессвядо́маму бессвядо́май бессвядо́маму бессвядо́мым
В. бессвядо́мы (неадуш.)
бессвядо́мага (адуш.)
бессвядо́мую бессвядо́мае бессвядо́мыя (неадуш.)
бессвядо́мых (адуш.)
Т. бессвядо́мым бессвядо́май
бессвядо́маю
бессвядо́мым бессвядо́мымі
М. бессвядо́мым бессвядо́май бессвядо́мым бессвядо́мых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бессвядо́мы бессозна́тельный, безотчётный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бессвядо́мы, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца несвядома, без усведамлення сутнасці таго, што робіцца, не кантралюецца свядомасцю. Бессвядомы жэст. Пачуцці бессвядомага страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бессвядо́мы

1. unbewússt, únüberlegt; únwillkürlich (міжвольны), instinktív;

2. (бескантрольны) nicht réchenschaftspflichtig, únkontrolliert

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

неўсвядо́млены, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога поўнасцю не ўсвядомілі, не зразумелі. З адчуваннем неўсвядомленай віны падышла Валя да дому. Карпаў. Усё праходзіла з гадамі, Набыта цяжкаю цаной: Ад неўсвядомленага «ма-ма» Да бессмяротнага «За мной!» Жычка. // Бессвядомы. Неўсвядомлены страх. Неўсвядомленая трывога. □ Нейкая няўлоўная і неўсвядомленая думка стала карцець.. [Лабановічу], разганяць добры настрой. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛЕ́ЙБНІЦ (Leibniz) Готфрыд Вільгельм (1.7.1646, г. Лейпцыг, Германія — 14.11.1716),

нямецкі вучоны, філосаф, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Лейпцыгскім і Іенскім ун-тах (1661—66). У 1672—76 на дыпламат. рабоце ў Парыжы. З 1676 на службе ў гановерскіх герцагаў. Заснавальнік (1700) і першы прэзідэнт Берлінскай АН. Адзін са стваральнікаў дыферэнцыяльнага і інтэгральнага вылічэння, даследчык у галіне фізікі і механікі, пачынальнік матэм. логікі. Займаўся геалогіяй, біялогіяй, псіхалогіяй, лінгвістыкай, гісторыяй, юрыспрудэнцыяй. Аўтар шэрагу тэхн. вынаходстваў (гідраўлічны рухавік, лічыльная машына, пнеўматычныя прылады і інш.). Асн. творы: «Новая сістэма прыроды» (1695), «Новыя вопыты пра чалавечы розум» (1704), «Новы метад максімумаў і мінімумаў» (1684), «Тэадыцэя» (1710), «Манадалогія» (1714). Быццё ўяўляў як бясконцую колькасць дзейных субстанцый, непадзельных першаэлементаў — манад, якія з’яўляюцца духоўнымі, дзейнымі ўтварэннямі. Кожная з манад, паводле Л., першапачаткова валодае здольнасцю ўспрымаць (перцэпцыяй), але гэта толькі бессвядомы стан манады; усвядомленым успрыманнем (аперцэпцыяй) валодае толькі чалавек. У тэорыі пазнання Л. імкнуўся пераадолець крайнасць дэкартаўскага рацыяналізму і эмпірызму Дж.​Лока, адмаўляў вучэнне Р.​Дэкарта пра прыроджаныя ідэі і вучэнне Лока пра душу як «чыстую дошку». Ён лічыў, што існуюць ісціны фактаў (адкрываюцца вопытам) і метафіз. (вечныя) ісціны, якія выяўляюцца з дапамогай розуму. На Беларусі філас. і навук. працы Л. былі вядомы з 1-й пал. 18 ст.; уплыў яго ідэй заўважаецца ў працах Б.​Дабшэвіча, Г.​Каніскага і інш. бел. мысліцеляў.

Тв.:

Рус. пер. — Соч. Т. 1—4. М., 1982—89.

Т.​І.​Адула.

Г.Лейбніц.

т. 9, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

únzurechnungsfähig a бессвядо́мы, непрыто́мны, у бяспа́мяцтве;

j-n für ~ erklären аб’яві́ць каго́-н. у ста́не адсу́тнасці па́мяці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)