БЕ́РНСКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Беларусі, у Віцебскім р-не, у бас. р. Віцьба, за 10 км на У ад Віцебска. Пл. 0,15 км², даўж. 640 м, найб. шыр. 360 м, найб. глыб. 15,8 м, даўж. берагавой лініі 1,98 км. Пл. вадазбору 1,16 км². Схілы катлавіны — марэнныя ўзгоркі і озы. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі задзернаваныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей за 3 м глініста-глеістае. Упадае і выцякае ручай.

т. 3, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бе́рнскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бе́рнскі бе́рнская бе́рнскае бе́рнскія
Р. бе́рнскага бе́рнскай
бе́рнскае
бе́рнскага бе́рнскіх
Д. бе́рнскаму бе́рнскай бе́рнскаму бе́рнскім
В. бе́рнскі (неадуш.)
бе́рнскага (адуш.)
бе́рнскую бе́рнскае бе́рнскія (неадуш.)
бе́рнскіх (адуш.)
Т. бе́рнскім бе́рнскай
бе́рнскаю
бе́рнскім бе́рнскімі
М. бе́рнскім бе́рнскай бе́рнскім бе́рнскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)