берлі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. берлі́на берлі́ны
Р. берлі́ны берлі́н
Д. берлі́не берлі́нам
В. берлі́ну берлі́ны
Т. берлі́най
берлі́наю
берлі́намі
М. берлі́не берлі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

берлі́на ж., мор. берли́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Берлі́н

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Берлі́н
Р. Берлі́на
Д. Берлі́ну
В. Берлі́н
Т. Берлі́нам
М. Берлі́не

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

БЕРЛІ́НА,

пласкадоннае драўлянае грузавое судна з палубай, двухсхільным дахам і мачтай. Даўж. 21—45 м, шыр. 4—11 м, грузападымальнасць ад 50 да 600 т. На рэках Беларусі з’явілася ў 2-й чвэрці 19 ст., паступова выцесніла байдак і віціну. Бытавала да пач. 20 ст. Хадзіла ўверх і ўніз па цячэнні ракі з дапамогай вёслаў, бусакоў, ветразяў, а таксама буксірнага парахода. Падзяляліся на барачныя (руская берліна з закругленым носам, стромкай кармой і разгорнутымі бакамі) і лодачныя (заходняя, або нямецкая, з доўгім вострым носам і завостранай кармой). Рускія берліны хадзілі па Дняпры і Прыпяці, заходнія — па Нёмане, Прыпяці, а таксама ў Прусіі і Польшчы.

Н.І.Буракоўская.

т. 3, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

берлі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. берлі́н берлі́ны
Р. берлі́на берлі́наў
Д. берлі́ну берлі́нам
В. берлі́н берлі́ны
Т. берлі́нам берлі́намі
М. берлі́не берлі́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

берлі́на

(ад Berlin = назва горада ў Германіі)

крытае рачное судна для перавозкі тавараў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

берли́на мор. берлі́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

berlinka

ж. берлінка, жыхарка Берліна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

berlińczyk

м. берлінец, жыхар Берліна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дэмабілізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дэмабілізаваць.

2. у знач. наз. дэмабілізава́ны, ‑ага, м. Той, хто звольнен з арміі па дэмабілізацыі. Што ні дзень, што ні гадзіна — радасць: вяртаюцца дахаты дэмабілізаваныя. Пальчэўскі. Эшалон з дэмабілізаванымі ішоў з Берліна на ўсход. Шуцько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)