БЕРАГАВО́Й (Георгій Цімафеевіч) (15.4.1921, с. Фёдараўка Карлаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 30.6.1995),
савецкі касманаўт. Ген.-лейт. авіяцыі (1977), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1968), лётчык-касманаўт СССР (1968), засл. лётчык-выпрабавальнік СССР (1961). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (цяпер імя Ю.А.Гагарына; 1956). У 1964—69 у атрадзе сав. касманаўтаў. 26—30.10.1968 пілатаваў касм. карабель «Саюз-3», адпрацоўваў збліжэнне з беспілотным касм. караблём «Саюз-2». Працягласць палёту 3,95 сут. У 1972—87 нач. Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР, залаты медаль імя Ю.А.Гагарына. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
indentation[ˌɪndenˈteɪʃn]n.
1. зубе́ц, вы́раз, шчарбі́на
2. зві́ліна, вы́гін (берагавой лініі)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пры́зямлянка (пры́землянка) ’жаваранак’ (ПСл; верагоднае маецца на ўвазе жаваранак чубаты, Galerida cristata L.). Лексікалізацыя словаспалучэння пры зямлі́, якое паказвае на звычайны біятоп гэтай птушкі. Параўн. зямля́нка і пад. для назваў берагавой ластаўкі, сітаўкі жоўтай і жаваранка чубатага (падрабязна гл. Антропаў, Назв. птиц, 259).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
партула́ны
(іт. portulano)
марскія навігацыйныя карты 13—16 ст. з падрабязным апісаннем берагавой паласы Міжземнага мора.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідрааэрадро́м
(ад гідра- + аэрадром)
аэрадром для гідрасамалётаў на ўчастку воднай паверхні з прылеглай да яго берагавой паласой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
патру́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да патруля. Патрульная служба. Патрульны абход.// Які выконвае абавязкі патруля, знаходзіцца ў патрулі. Патрульны самалёт. Патрульны салдат. □ Непадалёк, за эстакадай прайшло ваеннае патрульнае судна берагавой аховы.Лынькоў.//узнач.наз.патру́льны, ‑ага, м. Пра чалавека. З жыта выйшаў патрульны: — Адкуль? — У мяне ён пытае, — З Мінска...Куляшоў.Па насыпе прайшла паволі група патрульных.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЧТАРО́Ў (Цімафей Аляксеевіч) (3.11. 1913, в. Каласы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 18.2.1992),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Севастопальскае ваенна-марское вучылішча берагавой абароны (1938), Ваенна-марскую акадэмію (1955). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік абароны Ленінграда, вайны з Японіяй. Аператар берагавой артылерыі штаба Петрапаўлаўскай ваенна-марской базы Ціхаакіянскага флоту маёр П. вызначыўся 18.8.1945 у час высадкі дэсанта на в-аў Шумшу. Да 1957 у ВМФ, потым у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАВА́Я ЛІ́НІЯ,
лінія перасячэння паверхні мора або возера з паверхняй сушы. З’яўляецца мяжой дадзенага вадаёма. Умоўнае паняцце: узровень вады многіх вадаёмаў непастаянны, рэальная Б.л. няспынна змяняецца, таму за паказчык берагавой лініі прымаюць сярэдняе шматгадовае становішча ўзроўню вадаёма.