Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бензі́навы бензи́новый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бензі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да бензіну, уласцівы бензіну. Бензінавыя пары.// Прызначаны для захоўвання бензіну. Бензінавая бочка. Бензінавая калонка.// Які працуе на бензіне. Бензінавы матор. Бензінавая запальнічка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бензі́н, -у, м.
Бясколерная гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перагонцы нафты.
|| прым.бензі́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бензи́новыйбензі́навы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
benzynowy
бензінавы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
бенза...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: бензін, бензінавы, напрыклад: бензабак, бензакалонка, бензасховішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ФО́ЛЬКСВАГЕН»
(Volksvagen),
сям’я аўтамабіляў канцэрна «Фольксвагенверк» і яго філіялаў у розных краінах. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1938 (масавы выпуск з 1946). Пярэдне- ці поўнапрывадныя, маюць бензінавы ці дызельны рухавік магутнасцю ад 33 да 128 кВт, 2- ці 4-дзверны 4—5-месны (мікрааўтобусы — 7) кузаў седан, хэтчбэк або універсал. Найб. скорасць ад 145 да 224 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1975, маюць поўную масу ад 1,38 да 7,49 т (аўтапоезд да 10,99 т), бензінавы або дызельны рухавік магутнасцю ад 33 да 103 кВт.
Сям’я аўтамабіляў «Фольксваген»: 1 — легкавы аўтамабіль мадэлі «Гольф»; 2 — пярэднепрывадны грузавы аўтамабіль «Т4».