Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бенга́льскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бенгальцаў, належыць ім. Бенгальская літаратура. Бенгальская мова.// Такі, як у бенгальцаў, уласцівы ім. Бенгальскія звычаі.
•••
Бенгальскі агоньгл. агонь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«Бенгальскі рэнесанс» 5/102
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Макак бенгальскі, гл. Рэзус
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Бенгальскі заліў 2/290, 398
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНГА́ЛЬСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Індыйскага ак., паміж п-вам Індастан на З і п-вам Індакітай і а-вамі Андаманскімі і Нікабарскімі на У. Пл. 2191 тыс.км². Найб.глыб. 5258 м. Т-ра вады на паверхні ў лют. 25—27 °C, у жніўні 28 °C (у маі 29 °C). Салёнасць да 34‰. Прылівы паўсутачныя (да 10,7 м). Частыя трапічныя ўраганы. У Бенгальскі заліў упадаюць рэкі Ганг і Брахмапутра. Рыбалоўства. Асн. парты — Калькута, Мадрас (Індыя), Чытагонг (Бангладэш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНГА́ЛЬСКІ АГО́НЬ (ад назвы гіст.вобл. Бенгалія ў Індыі),
піратэхнічная сумесь рэчываў, гарэнне якой адбываецца з раскідваннем зіхатлівых іскраў. Мае ў сабе нітрат барыю (акісляльнік), парашок алюмінію ці магнію, жал. ці стальныя апілкі (гаручае) і дэкстрын ці крухмал (цэментавальнік). Звычайна наносяць на метал. дрот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бенга́льскі залі́ўм. der Golf (-s) von Bengálen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЕНГА́ЛЬСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
на тэрыторыі Бангладэш, Індыі і зах. часткі М’янмы, у ніжнім цячэнні рэк Ганг і Брахмапутра, часткова на шэльфе Бенгальскага заліва. Адкрыты ў 1955, распрацоўваецца з 1958. Пачатковыя прамысл. запасы газу 235 млрд.м³, нафты 0,6 млн.т. У газе 95—99% метану. Газаправоды Сілхет—Тытас—Дака, Тытас—Чытагонг.