бемо́ль, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтон.

|| прым. бемо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бемо́ль муз. бемо́ль, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бемо́ль м., муз.

1. сущ. бемо́ль;

2. в знач. прил., нескл. (полутоном ниже) бемо́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бемо́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бемо́ль бемо́лі
Р. бемо́ля бемо́ляў
Д. бемо́лю бемо́лям
В. бемо́ль бемо́лі
Т. бемо́лем бемо́лямі
М. бемо́лі бемо́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бемо́ль

прыметнік, нескланяльны

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бемо́ль, ‑я, м.

1. Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтона.

2. у знач. нескл. прым. (пасля назвы ноты). З паніжэннем. Рэ бемоль.

[Фр. bémol.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЕМО́ЛЬ,

гл. ў арт. Альтэрацыя.

т. 3, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бемо́ль

(фр. bémol, ад іт. bemolle)

нотны знак, які азначае паніжэнне ноты на паўтону (параўн. дыез).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

рэ-бемо́ль м., муз. ре-бемо́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ре-бемо́ль муз. рэ-бемо́ль, -ля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)