БЕ́ЛІЦКАЯ АБАРО́НА 1943—44,

баі партыз. брыгад Сенненскай (камандзір В.С.Лявонаў) і 1-й імя К.Заслонава (камандзір Л.І.Сяліцкі) па абароне аэрадрома ў саўгасе Беліца Сенненскага р-на Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Праз аэрадром ішло забеспячэнне з сав. тылу партызанаў, што дзейнічалі ў Сенненскім і суседніх раёнах. Для яго ліквідацыі акупанты накіроўвалі ў снеж. 1943 карны батальён (каля 300 салдат), у лютым карны батальён (каля 600 салдат), артыл. батарэю і ў сак. 1944 мотастралк. дывізію, зводны полк з паліцэйскіх гарнізонаў Сенненскага, Багушэўскага і Бешанковіцкага р-наў. Пасля апошняга бою партызаны, якіх фашысты адцяснілі на З ад аэрадрома, стварылі новую паласу абароны на зах. беразе р. Усвейка і ўтрымлівалі яе да мая 1944.

т. 3, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бе́ліцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бе́ліцкі бе́ліцкая бе́ліцкае бе́ліцкія
Р. бе́ліцкага бе́ліцкай
бе́ліцкае
бе́ліцкага бе́ліцкіх
Д. бе́ліцкаму бе́ліцкай бе́ліцкаму бе́ліцкім
В. бе́ліцкі (неадуш.)
бе́ліцкага (адуш.)
бе́ліцкую бе́ліцкае бе́ліцкія (неадуш.)
бе́ліцкіх (адуш.)
Т. бе́ліцкім бе́ліцкай
бе́ліцкаю
бе́ліцкім бе́ліцкімі
М. бе́ліцкім бе́ліцкай бе́ліцкім бе́ліцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)