«БЕ́ЛКУ ТРЭ́СЦІ»,
бел. нар. дзіцячая гульня. Гульцы становяцца ў рад адзін за адным нагнуўшыся, і кожны абнімае за паясніцу папярэдняга гульца. Апошні гулец садзіцца на папярэдняга, як на каня, і імкнецца хутка пры дапамозе рук пералезці далей на наступнага, з таго яшчэ далей, пакуль не перапаўзе ўсіх. Гульцы стараюцца «пералазчыка» трэсці, каб скінуць яго. Калі гулец перапаўзе ўсіх, ён становіцца наперадзе, а той, хто цяпер апошні, пачынае рабіць тое ж самае. Так працягваецца, пакуль кожны не паспрабуе прапаўзці па ланцужку.
т. 3, с. 79
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бе́лка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бе́лка |
бе́лкі |
| Р. |
бе́лкі |
бе́лак |
| Д. |
бе́лцы |
бе́лкам |
| В. |
бе́лку |
бе́лак |
| Т. |
бе́лкай бе́лкаю |
бе́лкамі |
| М. |
бе́лцы |
бе́лках |
Крыніцы:
krapivabr2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
паўкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Укінуць усіх, многіх або ўсё, многае. Звязаў .. [мужык] Белку, палажыў на воз, а парасят паўкідаў у мяшок. Якімовіч. Мужчыны паўкідалі ў кузаў рыдлёўкі, кіркі, памаглі сесці жанчынам. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бе́лка ж., зоол. (и пушнина) бе́лка;
б. сядзе́ла на дрэ́ве — бе́лка сиде́ла на де́реве;
фу́тра з бе́лкі — шу́ба из бе́лки;
◊ абадра́ць як ~ку — ободра́ть как бе́лку;
круці́цца як б. ў ко́ле — верте́ться как бе́лка в колесе́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)