белгарадскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. белгарадскі белгарадская белгарадскае белгарадскія
Р. белгарадскага белгарадскай
белгарадскае
белгарадскага белгарадскіх
Д. белгарадскаму белгарадскай белгарадскаму белгарадскім
В. белгарадскі
белгарадскага
белгарадскую белгарадскае белгарадскія
Т. белгарадскім белгарадскай
белгарадскаю
белгарадскім белгарадскімі
М. белгарадскім белгарадскай белгарадскім белгарадскіх

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МСЦІСЛА́Ў УЛАДЗІ́МІРАВІЧ Вялікі

(у хрышчэнні Фёдар; 1.6.1076—15.4.1132),

вялікі князь кіеўскі [1125—32]. Сын вял. кіеўскага князя Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. У 1088—93 і 1095—1117 правіў Наўгародскай зямлёй, у 1093—95 — Растоўскай і Смаленскай. У 1117—25 князь белгарадскі і суправіцель бацькі. Удзельнічаў у ваен. паходах на полаўцаў (1093, 1107, 1111), у 1129 адцясніў іх за Дон і Волгу. У 1111, 1113, 1130 арганізаваў паходы на чудзь, у 1127 і 1129 — на Полацкае княства; у 1129 захапіў і выслаў у Візантыю разам з сем’ямі полацкіх князёў за адмову ад удзелу ў паходзе на полаўцаў. У 1131 зрабіў паход на Літву. Пасля смерці М.У. Кіеўская Русь канчаткова распалася на самастойныя княствы.

Літ.:

Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 172—189.

т. 10, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)