Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАЗУ́БКІ (Crocidura),
род млекакормячых жывёл сям. землярыйкавых атр. насякомаедных. Каля 150 відаў. Пашыраны ў Афрыцы і Еўразіі. На Беларусі рэдка трапляюцца 2 віды: белазубка белабрухая (Crocidura leucodon) і белазубка малая (Crocidura suaveolens).
Даўж. цела 4—15 см, хваста 4—11 см. Нагадваюць мышэй. Шкурка зверху цёмна-бурая, знізу светлая, амаль белая. На хвасце рэдкія доўгія валаскі. Вушы адносна вялікія, зубы белыя (адсюль назва). Карысныя, кормяцца дробнымі беспазваночнымі і іх лічынкамі.
т. 2, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
белазу́бка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
белазу́бка |
белазу́бкі |
| Р. |
белазу́бкі |
белазу́бак |
| Д. |
белазу́бцы |
белазу́бкам |
| В. |
белазу́бку |
белазу́бак |
| Т. |
белазу́бкай белазу́бкаю |
белазу́бкамі |
| М. |
белазу́бцы |
белазу́бках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Землярыйкі (сям. жывёл) 1/564; 2/205; 6/224, гл. Белазубкі і Буразубкі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)