БЕЛАЗЕ́РСКІ (Андрэй Мікалаевіч) (29.8.1905, г. Ташкент — 31.12.1972),
савецкі біяхімік, адзін з заснавальнікаў малекулярнай біялогіі ў СССР. Акад.АНСССР (1962, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1927). З 1930 у Маскоўскім ун-це, адначасова з 1946 у Ін-це біяхіміі. У 1971—72 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па хіміі і біяхіміі бялкоў. Адкрыў ДНК у вышэйшых раслін. Вызначыў універсальнасць распаўсюджання нуклеінавых к-т у жывой прыродзе. Прадказаў існаванне інфармацыйнай РНК (разам з А.С.Спірыным, 1957).
Тв.:
Нуклеиновые кислоты и их связь с эволюцией, филогенией и систематикой организмов. Ташкент, 1969;
Биохимия нуклеиновых кислот и нуклеопротеидов: Избр. тр.М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Белазерскі канал (бас. Дняпроўска-Бутскага канала) 2/421; 4/248, 265, 266 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Белазерскі В. М. 5/594
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Белазерскі А. М. 2/208, 351; 4/351; 6/579; 7/541
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́ЛА-БЕЛАЗЕ́РСКІ МАНАСТЫ́Р,
помнік рускага дойлідства 15—17 ст. Размешчаны ў г. Кірылаў Валагодскай вобл. (Расія) на беразе воз. Сіверскае. Засн. ў 1397 як мужчынскі. Комплекс складаецца з ансамбляў б. Успенскага і Іванаўскага манастыроў («Стары горад»), «Новага горада» і крэпасці Астрог (не захавалася) паміж імі. Манастыр абкружаны крапаснымі сценамі (16 ст., будаўнікі К.Сяркоў, С.Шам) з манум. вежамі, аздобленымі ўзорамі з цэглы. На тэр. манастыра Успенскі сабор (1497—98, дойлід Прохар Растоўскі; у інтэр’еры 5-ярусны іканастас 15—18 ст., фрэскі 1641), цэрквы Увядзенская (1519), надбрамная са «Святой брамай» (1523), Архангела Гаўрыіла (1531—34), Вял. бальнічныя палаты (канец 16 — пач. 17 ст.) і інш. З 1924 музей-запаведнік.
Літ.:
Варюхичев А.Г. Слово о граде Кириллове. [3 изд.] Архангельск, 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЗІЁМАЎ (Уладзімір Ільіч) (8.1.1924, мяст. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 25.11.1983),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1958). Працаваў у прэсе, на Бел. радыё. У 1959—64 уласны карэспандэнт «Литературной газеты». Друкаваўся з 1943. Аўтар рамана пра жыццё рабочых-тэкстыльшчыкаў «Над Нёманам» (1955, новая рэд. 1957), дакумент. аповесці пра будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС «Белазерскі дзённік» (1963), нарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дакумента́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дакумента, з’яўляецца дакументам. Дакументальны матэрыял. Дакументальнае афармленне справы.// Заснаваны на дакументах, сапраўдных жыццёвых фактах. Дакументальная аповесць. Дакументальны фільм. □ «Белазерскі дзённік» — твор дакументальны. Я захоўваю сапраўдныя прозвішчы герояў, і, як у коокным дакументальным творы, усе падзеі тут адпавядаюць сапраўднасці.Дадзіёмаў.// Уласцівы дакументу; такі, як у дакуменце. Дакументальная дакладнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАМО́Р’Е,
гістарычная назва ў 15—17 ст. у Расіі, узбярэжжа Белага м. ад г. Кем да г. Анега (Паморскі бераг), а таксама вял.тэр. ад Абанежжа да Паўн. Урала, у якую ўваходзілі Карэлія, Дзвінская, Важская, Сысальская, Вяцкая, Пермская землі, Пасухонне, Белазерскі і Пячорскі краі. Першапачаткова насялялі карэлы, комі, лапары. Да 17 ст. карэннае насельніцтва часткова асімілявана рус. пасяленцамі, якія з 12 ст. асвойвалі тэр. П. У 12—15 ст. уладанне Наўгародскай феадальнай рэспублікі. У пач. 16 ст. далучана да Масквы. У 17 ст. ў 22 паветах П. асн. маса насельніцтва — вольныя сяляне. Частка зямель належала манастырам і купцам Строганавым. На Пн насельніцтва займалася рыбалавецкім, слюдзяным, саляным промысламі; у Карэліі развівалася металургія, у паўд. паветах — земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ ГІСТАРЫ́ЧНЫЯ, «Акты исторические, собранные и изданные Археографическою комиссиею»,
зборнік дакументаў па гісторыі Расіі. Выдадзены Археаграфічнай камісіяй (т. 1—5. Спб., 1841—42). Т. 1-ы ахоплівае 1334—1598, 2-і — 1598—1613, 3-і — 1613—45, 4-ы — 1645—76, 5-ы — 1676—1700. Змяшчаюць крыніцы па сац.-эканам., паліт., дыпламат. і ваен. гісторыі, гісторыі рус. царквы: асобныя дагаворныя граматы вялікіх і ўдзельных князёў 14—15 ст., даравальныя граматы духоўным і свецкім феадалам, устаўныя граматы, наказы ваяводам, дакументы пра збор дзярж. даходаў, судзебнікі 1497 і 1550, пасланні цара Івана IV да Максіма Грэка і ў Кірыла-Белазерскі манастыр, урывак следчай справы пра С.Ц.Разіна і інш. Да «Актаў...» складзены імянны і геагр. паказальнікі (Спб., 1843).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́ЛА-МЯФО́ДЗІЕЎСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА,
тайная паліт.арг-цыяўкр. інтэлігенцыі ў Кіеве ў студз. 1846 — сак. 1847. Заснавальнікі: М.І.Гулак, М.І.Кастамараў, В.М.Белазерскі. Названа ў гонар слав. асветнікаў святых Кірылы і Мяфодзія. Налічвала некалькі дзесяткаў членаў, сярод якіх П.А.Куліш і Т.Р.Шаўчэнка. Праграма т-ва, выкладзеная ў Статуце і «Законе божым», прадугледжвала ліквідацыю прыгонніцтва і рас. манархіі, стварэнне на тэр.Усх., Паўд.-Усх. Еўропы і Расіі федэратыўнага саюза 17 слав. рэспублік («штатаў», у іх ліку і Беларусь) са сталіцай у Кіеве, што планавалася дасягнуць ненасільнымі дзеяннямі праз пашырэнне асветы і хрысц. выхаванне моладзі. Разгромлена паліцыяй. Найб. цяжка пакараны Шаўчэнка (аддадзены ў салдаты), Гулак, Кастамараў, Куліш і А.А.Наўроцкі (зняволены); астатнія члены сасланы.
Літ.:
Зайончковский П.А. Кирилло-Мефодиевское общество (1846—1847). М., 1959;
Кирило-Мефодіївське товариство. Т. 1—3. Київ, 1990.