белабры́сы, -ая, -ае (разм.).

З вельмі светлымі бровамі, валасамі, вейкамі.

Б. хлопец.

|| наз. белабры́сасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белабры́сы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. белабры́сы белабры́сая белабры́сае белабры́сыя
Р. белабры́сага белабры́сай
белабры́сае
белабры́сага белабры́сых
Д. белабры́саму белабры́сай белабры́саму белабры́сым
В. белабры́сы (неадуш.)
белабры́сага (адуш.)
белабры́сую белабры́сае белабры́сыя (неадуш.)
белабры́сых (адуш.)
Т. белабры́сым белабры́сай
белабры́саю
белабры́сым белабры́сымі
М. белабры́сым белабры́сай белабры́сым белабры́сых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

белабры́сы разг. белобры́сый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

белабры́сы, ‑ая, ‑ае.

Разм. У якога белыя, светлыя бровы, вейкі і валасы. Ля прычалу проста на мурагу сядзелі дзве жанчыны і белабрысы хлопец. Асіпенка. // Вельмі светлы, бялявы (пра валасы, бровы, вейкі). [Стась] сцягнуў на лбе белабрысыя бровы і адвярнуўся. Чорны. Слава заўсёды быў дагледжаны, як лялька: белабрысыя валасы былі акуратна зачасаныя, твар заўсёды чысценькі, умыты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белабры́сы разм. hllblond, flchsfarben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Белабры́сы ’бландзін’ (БРС, Касп.). Рус. белобры́сый. Відаць, складанае слова: да bělъ ’белы’ і bry (brъve) ’брыво’. Гл. Фасмер, 1, 148; Шанскі, 1, Б, 87.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

белобры́сый разг. бяля́вы, белабры́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

танкагу́бы, ‑ая, ‑ае.

З тонкімі губамі. Яго белабрысы танкагубы твар поўніўся захапленнем ад новай справы. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамаўё, ‑я, н.

Абл. Дамавіна. У дамаўі Іванька ляжаў, склаўшы на грудзях высахлыя ручкі, вастраносенькі, белабрысы. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скро́іць, скрою, скроіш, скроіць; зак., што.

1. Зак. да кроіць (у 1 знач.).

2. Кроячы, зрасходаваць што‑н. Скроіць увесь матэрыял.

3. перан. (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Мець той ці іншы склад (пра чалавека, яго фігуру і пад.). Густабровы, хоць і белабрысы. І ўвесь акуратна скроены, відаць, [хлопец] вясёлы. Такіх дзяўчаты любяць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)